test

Конкурс сучасных беларускіх п’ес «Другая дзея»: прыём заявак

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі праводзіць  Конкурс сучасных беларускіх п’ес «Другая дзея», прысвечаны 30-годдзю тэатра.

П’есы, якія патрапяць ў шорт-ліст конкурсу, прэзентуюцца ў фармаце сцэнічных чытанняў і эскізаў на вялікай сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Апошні дзень падачы заявак – 31 снежня 2021 года.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць анкету аўтара і п'есу ў фармаце тэкставага дакумента альбо спасылкі на электронны адрас .

Анкета змяшчае:

  • прозвішча, імя, імя па-бацьку;
  • месца і дату нараджэння;
  • месца жыхарства;
  • кантакты для сувязі (эл.пошта, нумар тэлефона).

У конкурсе могуць прыняць удзел асобы з беларускім грамадзянствам ці відам на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад іх месца пражывання.

Этапы правядзення конкурсу:

  • Кастрычнік-снежань – прыём п'ес;
  • Студзень – адбор п’ес журы;
  • Люты – фарміраванне шорт-ліста і абвяшчэнне пераможцаў;
  • Сакавік-май – прэзентацыя тэкстаў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Шаноўныя драматургі, дасылайце нам вашыя п’есы, мы іх прачытаем з пяшчотай і любоўю.

05.10.2021 г.