29 мая адбылася прэзентацыя вынікаў VII Міжнароднай драматургічнай лабараторыі, куратарам якой з'яўлялася Алена Ісаева. Шэсць пар, што склаліся з драматургаў і рэжысёраў, прэзентавалі свае п'есы, сінопсісы і зачытвалі ўжо гатовыя ўрыўкі. У гэтым годзе драматургі звярнуліся да вострасацыяльнай праблематыцы, і лейтматыўнай стала тэма сузалежнасці.
Алена Іванюшанка і Давіт Чхарцішвілі прэзентавалі ідэю сваёй п'есы пра маці і дачку, якія не могуць разамкнуць распуснае кола хваравітых адносінаў. Камунікацыя родных людзей даходзіць да абсурду: маці хоча быць падобнай на дачку і цалкам кантраляваць яе жыццё, а дачка настолькі прызвычаілася, што, не заўважаючы гэтага, на несвядомым узроўні капіруе маці. Зварот да праблемы сузалежных адносінаў – спроба зразумець, як пабудаваць даверлівыя сувязі без маніпуляцый.
П'еса Кацярыны Чэкатоўскай і Ганны Якаўлевай прысвечана праблемам дзяцей, якія выраслі ў сем'ях з бацькамі-алкаголікамі. Гераіня-падлетак любіць і адначасова ненавідзіць свайго бацьку, які п'е, і, не разумее, як здолець гэтае супярэчлівае пачуццё, якое яе змучвае. На дапамогу прыходзіць выкладчыца-псіхолаг, якая нешта падобнае перажыла ў дзяцінстве, але своечасовае не «перапрацавала» сваю траўму. Жадаючы дапамагчы вучаніцы, яна вырашае забіць яе бацьку, каб палегчыць жыццё дзяўчыне. Гісторыя становіцца перверсіўнай, і спроба вызваліцца ад душэўнага болю нараджае новыя праблемы.
Ната Карнеева і Антон Макуха плануюць стварыць п'есу ў стылю кіберпанк. Гераіне настолькі не падабаецца яе цела, што яна змяніла ў ім амаль усё. Ні бодзіпазітыў, ні іншыя практыкі па прыняццю свайго цела не з’яўляюцца для яе выйсцем. Гісторыя даходзіць да абсурду: гераіня збіраецца выразаць сабе страўнікава-кішэчны тракт, але, як высветлілася пасля, прыходзіць у бальніцу і знікае без весткі. Спроба ісці ўслед ідэалам грамадскага асяроддзя прыводзіць да палахлівых наступстваў. Але пытанне, як пераадолець свае комплексы, застаецца адкрытым.
Чарнавая назва п'есы Андрэя Іванова і Дзяніса Фёдарава – «Владычица морская». Гераіня перадпенсійнага ўзросту дзеля маладога палюбоўніка бярэ крэдыты у банку і кожны раз расказвае амаль аднолькавыя гісторыі, каб атрымаць грошы. Яна жыве ў свеце фантазій, які камфортна стварыла сама сабе, і зусім не хоча вяртацца ў жорсткія рэаліі. Аднак гэта даводзіцца зрабіць, і гераіня застаецца адна з нічым ля разбітага карыта.
Вікторыя Варабей і Аляксей Размахаў у сваёй п'есе разважаюць пра двайное жыццё. Маладая студэнтка-выдатніца, якую ўвесь час кантралююць бацькі, пазнае свет ролевых гульняў (не тых, што ў спальні). Прымерваючы на сябе ролю прастытуткі, яна знаёміцца з рыцарам, які гатовы з ёй уступіць у зносіны, не звяртаючы ўвагу на яе «нізкае» паходжанне. Паміж героямі пачынаецца дзіўны раман, нягледзячы на тое, што ў дзяўчыны ў рэальным жыцці ёсць хлопец. Пачуццё віны, якое расце да свайго маладога чалавека і бацькоў, вымушае парваць салодкае і распуснае кола адносінаў у свеце ролевых гульняў. Аднак, зрабіць гэта складана – адносіны, якія пачаліся як гульня, становяцца рэаліямі і прыводзяць да забойства.
Аляксей Макейчык і Міляна Чосіч звярнуліся да тэмы дзіцячых траўм. Галоўны герой сутыкнуўся з панічнай атакай і вырашыў звярнуцца да псіхатэрапеўта. На працягу ўсёй п'есы ён спрабуе разабрацца ў сваім дзяцінстве і наладзіць адносіны са сваёй дзяўчынай. У нейкі момант побач з ім з'яўляецца маленькі хлопчык – яго сын. Але, аказваецца, што гэтага хлопчыка бачыць толькі галоўны герой – гэта яго ўнутранае дзіця, якое павінна яму дапамагчы. Прынамсі, дзіцячыя траўмы пераходзяць у дарослае жыццё і разабрацца з імі становіцца складаней.
У гэты раз драматургі даследавалі траўматызм любых чалавечых зносінаў і спрабавалі зразумець, як можна пабудаваць здаровую камунікацыю.
П'есы будуць прэзентаваны напрыканцы года ў фармаце чытанняў.
* На падвядзенні вынікаў лабараторыі былі прэзентаваны замыслы п’ес. Сюжэты могуць змяняцца падчас работы драматургаў над тэкстамі.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада