Працягваем знаёмства з ўдзельнікамі XIII Міжнароднай драматургічнай лабараторыі!
Антаніна Бабіна – Ася Якаўлева
Пра п'есу
Кодавая назва– «Фаянсовые похороны».
Гісторыя пра дзяўчыну, якая згубілася ў дзяцінстве бацькі, і зараз спрабуе пазнаць, якім ён быў чалавекам. Прыемныя ўспаміны сям'і супярэчыць змрочным карцінам, што замацаваліся ў памяці гераіні. Яна разумее, што фігура бацькі, якога няма ўжо даўно на гэтым свеце атручвае яе жыццё, а спроба даведацца праўду долькі ўсё пагаршае. Дзяўчына прымае той факт, што чалавек назаўсёды знік з яе жыцця і больш ніколі ў ім не паявіцца. Трэба рухацца далей і спрабаваць проста жыць...
Але ці азначае гэта тое, што яна цалкам высвабадзілася ад ўспамінаў і пачуццяў, што яе з'ядаюць?
Міні-інтэрв'ю з аўтарамі
Што, на ваш погляд, дае фармат выязной драматургічнай лабараторыі?
Тоня. У мяне дэфіцыт спакойнага жыцця, дэфіцыт часу на творчасць. На лабараторыі ўвесь час быў адведзены менавіта на стварэнне, можна было спакойна працаваць, спакойна абстрагавацца. Я проста выходзіла ва двор і думала: «Хараство!». У цэлым, люблю розныя мерапрыемства, звязаныя з калектыўным пісьмом, таму што ёсць адчуванне, што гэта пішацца не здарма. Тэкст, думка жывуць, калі іх ёсць з кім абмеркаваць, а гэта прапануе сам фармат лабараторыі. Да таго ж, я працую з паперамі, не дужа разбіраючыся, як будуецца творчы працэс у самім тэатры. Ася вельмі дапамагла мне ўявіць, як усё выглядае менавіта з боку гледжання законаў тэатра, а не літаратуры. Яна памагла зразумець, як можна пашырыць усе задумы... А яшчэ сама жывая атмасфера, шчырае ўзаемадзеянне з добразычлівымі людзьмі... Гэта прыемна.
Ася. Згаджуся. Мне не хапае спакойнага, памяркоўнага тэмпу жыцця, абставін, калі не трэба нікуды спяшацца, не гараць дэдлайны. Сама спецыфіка такіх форм супрацоўніцтва дазваляе табе ствараць і рабіць нешта ўнікальнае памяркоўна. Яшчэ для мяне вельмі важан дыялог з самім драматургам. Часам чытаеш і, бывае, не разумееш, для чаго былі створаны нейкія лініі, персанажы, чаму менавіта так, а не інакш. Хочацца зразумець прыроду думкі. Дарэчы, проста цікава, хочацца запытацца, бывае жа ў п'есе нейкая тайна, загадка, я-та, вядома, усё разумею, але мне гэта трэба нейкім чынам растлумачыць і акцёру (смяецца). І тут мне неабходны сам кантакт з самім драматургам. Таму ўсім сэрцам люблю лабараторыі ЦБД. Жадаю шчасця-здароўя (смяецца), каб яны толькі квітнелі, тамака ж столькі харошага і патрэбнага нараджаецца.
Лабараторыя цягнулася пяць дзён, і гэта дастаткова доўга, калі мы гаворым пра ізаляцыю ад навакольнага свету, канцэнтраванай рабоце і адносінамі з аднымі і тымі ж людзьмі. Ці не адбываецца за гэты час пераасэнсаванне свайго жыцця, перагляд каштоўнасцей?
Тоня. У нейкім сэнсе я пераадольвала сябе. Вельмі люблю займацца самабічаваннем. У мяне ёсць шэраг праблем са здаровым ўспрыняццем сябе, асэнсаваннем асабістай каштоўнасці. Абставіны, у якія цябе ставіць сам фармат, дапамагаюць зразумець, што ты нават вельмі канкурэнтаздольны. Ты нешта можаш, усё не так кепска (смяецца).
Ася. Я падтрымліваю ў гэтым Тоню. Для мяне вельмі важна адчуваць сябе карыснай. Тут я магу нават быць карыснай нават з боку гледжання тэорыі пабудовы драматычнага дзеяння. Вельмі важна акрэсліць усе лініі, зрабіць дакладную структуру, стварыць другі план, каб была ідэя, прыбудоўкі. Я спадзяюся, што ў мяне атрымалася дапамагчы ў гэтым Тоне. Ну, а яшчэ сам факт баўлення часу з цудоўнымі, таленавітымі людзьмі... Ты расцеш, нават, у звычайных размовах за абедам.
Ці былі страхі, што не знойдзеш блізкага ў творчым плане чалавека, будзеш адасоблена існаваць?
Ася. Я спазнілася на адзін дзень, таму было неспакойна: « а раптам забяруць якую-небудзь цікавую тэму?». Такога кшталту апаска была, але яна не з'ядала мяне, таму што амаль у кожнай праблеме, гісторыі можна знайсці нешта такое, што будзе сутыкацца з тваім успрыняццем свету. Ты заўсёды зможаш паспрабаваць знайсці тэму ў сабе альбо хоць дапамагчы сваімі разважаннямі драматургу.
Тоня. Я не да канца ўсведамляла, як будзе выглядаць сам працэс работы. Да таго ж, у мяне дужа нізкая самаацэнка, таму не было жадання разважаць аб маёй форме існавання на лабараторыі. У першую чаргу думала, пра што буду пісаць. У цэлым, я заўсёды знайду чалавека, з якім, магчыма, паспрабую пабудаваць шчырыя адносіны, нават калі б засталася адна... Мне не часта атрымоўваецца пабыць у адзіноце, таму гэта не так уж і кепска.
По якому прынцыпу для вас праходзіў выбар напарніка?
Тоня. Я асцерагаюся людзей, і ўвесь час перажываю, калі размова ідзе пра работу ў тандэме. Стараюся выбіраць людзей, якія мяне не пужаюць... а пужаюць мяне многія (смяецца). Таму мяне і зацікавіла Ася: яна не пужала. Да таго ж, самі абставіны дапамаглі нам «знайсціся». Усе драматургі выбралі сабе рэжысёраў, засталася адна Ася, і я падумала: «О, выдатна!» Ася мяне не пужае, а яшчэ ў яе файнае паліто. Усё файна!» (смяецца)...
Ася. Ясненька (смяецца)! Ну а я адштурхоўвалася ад тэмы – смерць, яе перажыванне. Мне гэта адразу здалося цікавым, як толькі Тоня расказала пра свае ідэі на агульным зборы.
Тоня, ці не было панікі, што задума, хвалюючая цябе праблема не будзе да канца зразумела рэжысёру?
Тоня. Вядома, была. Але, Ася вельмі клапатліва. Таму ўсё добра.
Ася. Я ў прынцыпе стараюся адыходзіць ад нейкага кантролю, правіл і дыктовак. Спрабую пакідаць свабоду чалавеку, які ў дадзены момант жыве матэрыялам, не важна гэта акцёр ці драматург. Таму, калі мае думкі не зусім сходзіліся з Тонінымі, казала сабе, што галоўны чалавек тут – сам аўтар. Тоня – той, хто нараджае п'есу. Я больш накіроўвала, шукала выйсце з тупіковых сітуацый, накідвала нейкія варыянты. Апошнее слова заўсёды застаецца за тым, хто піша.
Тоня. Жудасць нейкая. Мяне пужае адказнасць такога роду (смяецца).
Ася. Не хвалюйся. Я дапамагу табе, калі што не так. Я паважаю натхненне тваёй душы.
Пра што п'еса «Фаянсовые похороны»?
Тоня. Мне здаецца, яна пра тое, як нам быць з памяццю аб мінулым. Не спыняцца на факце адыходу чалавека з жыцця, а пачаць уласнае развіццё. Каб нешта вырасла з гэтай смерці. Часцяком культура памяці існуе асобна ад рэальнасці: мы трымаем у свядомасці сам факт знікнення чалавека з сусвету, не думаючы пра тое, што стаіць за гэтай смерцю... Важна паняць, як не прапасці ў тэкстурах, звязаных з тугой.
Ася. Так, не завязнуць у тэкстурах сваіх успамінаў. Для мяне тут няма відавочнай тэмы, ідэі, якую мы, як рэжысёры, звыклі вылучаць з п'есы яшчэ да пачатку рэпетыцыі. Каб усё было крыштальна відавочна, як і ўвесь гэты свет (смяецца). З гэтай гісторыі такога няма. На этапе знаёмства з задумай Тоні ў маёй галаве нарадзіўся нейкі калаж: успаміны, жыццё, смерць, культура памяці. Быццам фотаальбом, створаны быццам калейдаскоп па матывах дакладных падзей… Таму не магу вызначыць звышзадачу, але для мяне гэта п'еса – спроба рэфлексіі наконт смерці, што некалі адбылася. Таму зыходнай кропкай з'яўляюцца памінкі, нават не пахаванне. Калі час праходзіць, ты ўзгадваеш...
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада