Дэдлайн: 10 сакавіка
Даты лабараторыі: 01.04 – 30.09
Прыём заявак да 10 сакавіка
Для тых, хто робіць першыя крокі ў драматургіі
Цэнтр Беларускай драматургіі пачынае набор удзельнікаў на чарговую драматургічную лабараторыю «Открывачка».
Вас цікавіць тэатр і драматургія? Вам ёсць што сказаць свету? Вы любіце пісаць тэксты?Тады вам да нас. Заняткі з куратарам дапамогуць стварэнню п'есы, а невялікая лекцыйная праграма зарыентуюць у сучасных тэатральных тэндэнцыях.
Куратар лабараторыі – Дзмітрый Багаслаўскі.
План лабараторыі:
- 01.04 па 15.07 – заняткі з куратарам (у вячэрні час альбо па выхадным, расклад складае куратар)
- 01.09 па 30.09 – прэзентацыя п'ес у фармаце чытанняў на пляцоўцы Цэнтра беларускай драматургіі
Лабараторыя забяспечвае 3 бясплатных і 3 платных месца. Адбор адбываецца на конкурснай аснове. Плата за лабараторыю складае 200 беларускіх рублёў, якія ўносяцца аднаразова.
Для ўдзелу ў лабараторыі неабходна да 10.03.2020 г. Адправіць на адрас cbdrr@yandex.ru заяву, матывацыйны ліст і свае ўжо напісаныя творы любой літаратурнай формы (пры іх наяўнасці). Літаратурныя тэксты дасылаюцца асобнымі файламі.
У матывацыйным лісце неабходна растлумачыць прычыны, якія пабудзілі вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма пісьма вольная, не болей за 1200 знакаў.
Заяўка павінна змяшчаць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку
- год нараджэння
- месца пражывання
- адукацыя
Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь альбо тыя, хто ўвесь час пражывае на яе тэрыторыі
- якім споўнілася 18 гадоў
- гатоўнасць да наведвання заняткаў з 1 красавіка па 15 ліпеня 2020года
- жаданне асвойваць драматургічнае майстэрства
- жаданне выказацца пра нешта важнае праз п'есу
- здольнасць працаваць актыўна ў сціснутыя тэрміны
- гатоўнасць да ўзаемадзеяння і пошукаў новых форм
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада