«Еўрадрама» – еўрапейская сетка тэатральнага перакладу.
У 2018 годзе Еўрадрама прымае заяўкі арыгінальных сучасных п'ес ад драматургаў, якія з'яўляюцца жыхарамі ці грамадзянамі шырокай еўрапейскай вобласці. Калі вы драматург, агент ці выдавец, зацікаўлены перакладам п'есы, калі ласка, дашліце яе «Еўрадраме». Будзьце ўважлівы, дасылаць п’есу неабходна адпаведнаму моўнаму камітэту.
Дэдлайн: 15 студзеня 2018 года
Вынікі: 15 сакавіка 2018 года
- Дадатковая інфармацыя пра становішчы і ўмовы: http://www.sildav.org/eurodram/presentation-a-mode-demploi
- Сувязь з каардынатарам вашай мовы: http://sildav.org/eurodram/comites-linguistiques
- Вынікі папярэдніх гадоў: http://sildav.org/eurodram/selections-eurodram
- Дадатковая інфармацыя: http://www.sildav.org/eurodram
- Агульная каардынацыя:
Еўрадрама адкрывае Акно для падачы арыгінальных п'ес (у цотныя гады) і перакладаў п'ес ( у няцотныя), напісаных на мовах Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Міжземнаморскага рэгіёна. Падача пашырана сярод 300 рыдараў, якія адносяцца да 24 моўных камітэтаў. Камітэты адбіраюць арыгінальныя п'есы, напісаныя на іх роднай мове ці пераклады п'ес на іх родную мову. Потым арыгінальныя п'есы перадаюць перакладчыкам па ўсёй Еўропе. З мэтай пастаноўкі/публікацыі пераклады п'ес прасоўваюцца тэатральным прафесіяналам, якія працуюць на мове камітэта. Магчыма прасоўванне перакладаў з дапамогай сцэнічных чытанняў, розных імпрэз і інтэрнэту.
* Даступныя мовы ў 2018 годзе: албанская, арабская, армянская, беларуская, баснійская, харвацкая, чарнагорская, сербская, балгарская, каталонская, ангельская, фарсі, французская, нямецкая, грэцкая, іўрыт, вугорская, ісландская, італьянская, македонская, нарвежская, польская, партугальская, румынская, руская, славенская, іспанская, турэцкая, украінская. Наконт іншых моў, калі ласка, звяжыцеся з каардынатарамі.
** Правілы заяў могуць змяняцца ў камітэтах. Калі ласка, праверце дэталі моўных камітэтаў на іх вэб-сайтах.
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада