- Даты лабараторыі: 16.04 – 30.09
- Прыём заявак: 10.03 – 10.04
Для тых, хто робіць першыя крокі ў драматургіі
Цэнтр беларускай драматургіі аб'яўляе набор удзельнікаў на драматургічную лабараторыю «Открывачка».
Вы жадаеце напісаць п'есу, але чамусьці гэтага так і не зрабілі? Лабараторыя складаецца з 12 вячэрніх заняткаў з куратарам, падчас якіх вы зможаце ажыццявіць задуманае. Паралельна з куратарскімі заняткамі вас чакае невялікі цыкл лекцый, які дапожа зарыентавацца ў сучасных тэатральных працэсах.
Куратар лабараторыі – Дзмітрый Багаслаўскі.
План лабараторыі:
- з 16.04 па 08.07 – заняткі з куратарам
- 01.09 па 30.09 – прэзентацыя п'ес у форме чытанняў на пляцоўцы Цэнтра беларускай драматургіі
Лабараторыя дае 3 бясплатных і 3 платных месца. Адбор на бясплатныя і платныя месцы праводзіцца на конкурснай аснове. Плата за лабараторыю складае 200 беларускіх рублёў, якія ўносяцца адзін раз.
Для ўдзелу ў лабараторыі неабходна да 10.04.2018 г. напісаць на адрас заяўку, матывацыйны ліст і свае ўжо напісаныя творы любой літаратурнай формы (пры іх наяўнасці). Літаратурныя тэксты дасылаюцца асобнымі файламі.
У матывацыйным лісце неабходна растлумачыць прычыны, якія пабудзілі вас прыняць удзел у лабараторыі. Форма пісьма вольная, не болей за 1200 знакаў.
Заяўка павінна змяшчаць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку
- год нараджэння
- месца пражывання
- адукацыя
Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь альбо тыя, хто ўвесь час пражывае на яе тэрыторыі
- якім споўнілася 18 гадоў
- гатоўнасць да наведвання заняткаў з 16 красавіка па 08 ліпеня 2018 года
- жаданне асвойваць драматургічнае майстэрства
- жаданне выказацца пра нешта важнае праз п'есу
- здольнасць працаваць актыўна ў сціснутыя тэрміны
- гатоўнасць да ўзаемадзеяння і пошукаў новых форм
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада