Дыялогі з маладымі драматургамі. Яўгенія Бачыла: п'есы «Кровь моя», «Корм для канарейки», досвед лабараторнай працы і погляд на драматургію
Новы «Диалог» пра новую п'есу, якая была створана ў рамках ХIII Міжнароднай драматургічнай лабараторыі. Але гэта спецыяльны выпуск, бо яго сённяшні герой – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца, тэатральны крытык і пачынаючы драматург Яўгенія Бачыла. Размаўляла і запісвала – рэдактар ЦБД. Таксама да размовы далучылася прэс-сакратар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, тэатратэрапеўт Жанна Гурына.
Аўтар: Яўгенія Бачыла
Самаідэнтыфікацыя: Нехта
Адна выпадковая фраза: Залаты крот ружовую яму рые
Монап'еса “Кровь моя”
Галоўная гераіня – Ларыса, якая:
- 1. Дае паказанні следчаму пра зніклага сына, які хварэе РАС (расстройствам аўтычнага спектра);
- 2. Распавядае пра сваё жыццё з незвычайным дзіцём;
- 3. Расказвае пра тое, што:
- Засталася без сродкаў для існавання
- Засталася без работы, якую цаніла;
- Муж кінуў адну з сынам, хваробу якога яна лічыць падманам;
- Сустракае мужчыну, які дае ёй неабходнае каханне;
- Баючыся, што каханы яе кіне, едзе з сынам у бацькоўскі дом у спадзяванні, што там ён, адчуўшы сувязь з сям’ёй стане такім як усе. 4. Раскайваецца -> даведваецца, што Сашу знайшлі.
Лариса. Легко сказать «успокойтесь». Вот у вас есть дети? Хотя… даже если и есть, то какая разница. Вы – мужчина. А значит, вы понятия не имеете, что это такое: выносить ребенка, кормить его, проводить с ним каждую минуту его жизни. Особенно, если он не такой, как все.
Нет, нет, нет! Не нужно мне ничего предъявлять. Я его не отпускала. Никогда бы не отпустила.
Может быть, Саша захотел просто прогуляться. Он же никогда не был на этой даче. Мы всю жизнь в городе живём. Таким детям сложно привыкать к новому, им нужно постоянство! А тут незнакомое место - он ведь вообще никогда в лесу не был. Ну, со мной точно не был. Мог бы с папашей своим, но это вряд ли. Они же вдвоём никогда - так что точно нет.
Да не нужны мне ваши салфетки. У меня сын пропал, единственный, как вы не понимаете. Кровь моя.
Это дом моей матери. То есть, ее матери, а моя здесь выросла. Я хотела показать ему дом нашей родни, чтобы он прочувствовал, не знаю. Может, ему бы помогло это как-то. Я верю, что ему можно помочь, можно вылечить. Он же гениальный ребенок, он чувствует мир по-другому, по-особенному, я знаю.
Я же всегда с ним… Всю жизнь ношусь. Я же мечтала о нём. И сколько времени потрачено на него. Я же из-за того, что он такой, работать не могла совсем, а у меня же работа… настоящая мечта, а не работа! На телевидении про погоду рассказывала. И вот я уже беременная, а мне говорят: «Хотим, чтобы ты новости теперь вела». Я счастливая, ведь я так мечтала об этом. Я просто в эту профессию поздно пришла, мне 28 было, а до этого я корректором в редакции была - скукота. Ни о какой яркой жизни и речи не было, хотя, конечно, если бы не моя тетя, которая подсуетила мне эту работу, то я бы в целом в парикмахерской сейчас крючилась. А тут меня хотят сделать ведущей новостей! Это же так престижно, кто бы мог подумать, когда я нашу шарагу заканчивала, что со мной такое может быть! Но я же… Сашу жду уже. А он – мечта моя, я же с самого детства мечтала о ребенке, с тех пор, как мама рассказала мне, что ребенок – лучшее, что есть в жизни. Но и работа ведущей – это же вообще трындец какая мечта. И что мне делать? В общем, рассказала начальству, а мне в ответ: «Ты роди и приходи. Мы подождём». Я так обрадовалась! Поняла, что можно не бояться. Я буду нормальной женщиной, матерью, но при этом еще и с карьерой. Это же счастье! А потом я родила.
Вольга. Мяне заўсёды цікавіла: «маладая» драматургія – гэта пра пераемнасць ці пра наватарства? Што ў цябе больш адгукаецца?
Жэня. Паколькі я першапачаткова тэатразнаўца, пытанні тэорыі ужо па ўмаўчанню стаяць у маёй галаве. Але чым больш я ўзаемадзейнічаю з драматургамі, тым больш выразна адчуваю: аўтары быццам занадта канцэнтруюцца на логіцы. Кожнае дзеянне і думка персанажа павінна быць прадыктавана нават не столькі яго характарам, колькі неадкладнай мэтай: «Дзеля чаго і чаму герой пайшоў туды. Па якой прычыне ён сказаў менавіта гэта». І чым больш чула такіх пытанняў ў свой бок, тым больш я пачала разумець, што мне да спадобы драматургія ірацыянальная.
Вольга. Што ты ўкладаеш у гэта паняцце?
Жэня. Драматургія ўзнікла як імітацыя жыцця. Вядома, людзі, іх разуменне жыцця вельмі залежалі ад канонаў, правіл таго альбо іншага часу. Але зараз, калі, па сутнасці, няма нейкага дакладнага правіла, якога трэба прытрымлівацца, людзі вельмі часта пра нешта думаюць і нешта робяць не маючы матывіроўкі. Канешне, што да гэтага заўсёды ёсць нейкая падводка, аднак, гэта будзе хутчэй пытанне агульнага кантэксту і ўнутранага міру персанажа, а не дакладнага разумення, што яму трэба ў дадзены момант. Мы з самі часцяком спачатку нешта кажам, а толькі затым думаем, нашто мы гэта сказалі. І вельмі часта самі не маем адказу. «Чаму» - можам зразумець, але вось «нашто» - зусім не заўсёды. Мне здаецца, пра гэта вельмі важна казаць праз драматургію. Бо ў выніку мы можам прыйсці да таго, што героі, каторыя быццам павінны быць нам блізкімі, зусім не адлюстроўваюць той свет, у якім мы жывем.
Вольга. У мяне, нават, склалася словазлучэнне «эмацыянальная драматургія». Гэта тое, што неадкладна, імгненна.
Жэня. Зразумела, што калі ты звяртаешся да такіх рэчаў, то іх трэба распрацоўваць, шукаць шукаць падыход і найдакладнейшы спосаб рэалізацыі свайго канцэпту. Гэта не пра апраўданне кожнай недакладнасці і нелагічнасці тым, што у мяне «эмацыянальная драматургія», таму я магу дазволіць сабе ўсё, бо «я такая страшна імгненная». Проста я ўсё ж такі за тое, каб аўтары, у тым ліку і я сама, дазвалялі сабе ствараць персанажаў, якія будуць з'яўляцца своеасаблівым полем для даследавання чалавечай прыроды.
Вольга. Хто з класікаў цябе натхняе?
Жэня. Я вельмі люблю ХХ стагоддзе і ўсе накірункі, якія былі створаны ў той час. Але, шчыра кажучы, мне гэта ўсё адгукаецца менавіта як сучаснаму тэатразнаўцу. Не зусім разумею, што грэе мяне менавіта эмацыянальна. Магчыма, паколькі я захапляюся казкамі, містыкай і магіяй, мне адгукаюцца фьябы Карла Гоці.
Да дыялога далучаецца театратэрапеўт, прэс-секратар Жанна Гурына.
Вольга. Твае першыя крокі ў драматургіі адбыліся дзякуючы нашай драматургічнай лабараторыі. Ці можна сказаць, што лабараторыя цябе «выгадавала» як аўтара?
Жэня. Так. Баюся, што без лабараторыі я каб і пачала пісаць п'есы, то гадкоў праз 20. Проста добра сябе ведаю. Без лабараторыя я б дакладна не адважылася ў хуткім часе. Але я нават пра гэта і думаць не хачу. Усё так, як ёсць. І я не хачу нічога іншага. Таму што нашы лабараторыі далі мне вялізарную колькасць важных ведаў, усведамлення і людзей.
Вольга. А ці спрабавала ты раней сябе ў якасці аўтара?
Жэня. Па сутнасці, крытыка першапачаткова пабудавана на тым, што ты надта многа чытаеш і пішаш. У школьныя гады я займалася ў гуртку па журналістыцы, удзельнічала ў конкурсах, пісала нейкія апавяданні, іх нават публікавалі, але пераглядаць мне гэта сорамна. Калі казаць пра драматургію, то я толькі пра яе пісала, але не пісала яе ( смяецца).
Вольга. А баялася ўваходзіць ў драматургічнае рамяство?
Жэня. Я помню, Калі толькі закончыла сваю першую п'есу, было вельмі важна атрымаць водгук з боку, таму што не разумела, ці трэба мне працягваць. А справа не ў тым, што ты залежыш ад чужога погляду, меркавання. Проста падчас стварэння любога твора затрачваецца вельмі многа эмацыянальнага і фізічнага рэсурсу. І ты не разумееш, ці варта табе далей аддаваць усю сябе некалькім накірункам. Можа ёсць сэнс сканцэнтравацца толькі на тым, чаму я вучуся? На тэатразнаўстве і крытыцы.
Лариса. Первые полтора года просидела дома. Как будто бы мне не хватало чего-то. Но ведь Сашенька – он же кровиночка моя, я люблю его. Он – часть меня. Правда, в какой-то момент стали мы с мужем замечать, что эта часть меня какая-то больно странная - уставится в одну точку, и всё, будто зомби. А потом я подумала, ну, ребенок. Мир изучает. Может, потому и рассматривает все так внимательно, что мир интересен.
Спустя полтора года я пришла обратно на работу. Меня взяли, я уже уверена, что все сделала правильно: и мать я прекрасная, и карьера - надо же хвататься, пока меня ждут. Но тут Саша совсем невыносимым стал. Про детей так нельзя, но вот смотришь на него, а он как, прости господи, дурачок. Ты ему скажешь что-то – мычит в ответ. Или даже не мычит, а просто отворачивается и уходит.
Ну и вот как-то едем мы на автобусе. А напротив нас – женщина. Она видит Сашку, лезет, начинает сюсюкаться с ним, а он отстраняется, ноет, отпихивает эту тётку руками, вешается мне на шею. Сказать же ничего не умеет. А она вообще не сваливает, наоборот - трогать пытается, бормочет: «Малыш, ну ты чего, я же только конфетку дать тебе хочу». А Саша плачет, орёт, мычит. Я говорю тетке, мол, отвали от нас наконец уже, ребенок боится, ему не нравится всё это. А самой мне стыдно. И что ребенок у меня родился не такой идеальный, как я хотела, и что сама я пытаюсь убедить себя в том, что счастлива, но на самом деле не чувствую этого, и ещё - что все пялятся на нас и обсуждают. Но это же мой ребёнок, и я буду за него горой, ведь именно так и должна поступать хорошая мать, правда? А эта тётка, когда поняла, что я сама не могу успокоить Сашку, просто прошипела: «Ребёнок - истеричка, видимо, в мамочку». И, честно, тут я поняла, что больше так не могу. Ему уже 3 года. Надо узнавать, что с ним такое. Он же ни с кем, кроме меня, не может. Это приятно, конечно, он – кровинушка моя и сам это понимает. Но... дальше ведь так нельзя.
Рассказала начальству, что работать не могу, с сыном сложно. Очень хочу развивать карьеру, уходить страшно, ведь я столько всего сделала для этой работы, но и сын же не может быть на последнем месте, а мне отвечают: «Разбирайся, Ларочка, ты – ценный работник, мы будем тебя ждать». И вот я разбиралась… целых 7 лет. Каждый день смотрела на Сашу и надеялась, что сейчас ему станет лучше, но нет. С каждым днем становилось хуже, и моя вера… сваливала все дальше от меня.
Вольга. А як ты сама сябе адсочваеш за гэтыя 4 гады?
Жэня. Мне здаецца, што з кожным годам я ўсё больш разумею, чаго жадаю. Перастаю баяцца быць сабой. Але мне па-ранейшаму цяжка шукаць сюжэты, гісторыю. Лабараторыя – гэта месца, дзе твае першапачатковыя задумы могуць перакруціцца 500 разоў, у выніку ты прыходзіш да таго, што наогул не супадае з першапачатковымі задумамі. І вось я дагэтуль не магу зразумець, ці варта было ісці за іншымі? Ці часам мне трэба было гнуць сваю лінію да канца.
Вольга. Але пошук на лабараторыі можа дапамагчы табе выйсці з тваёй зоны камфорту. Паглядзець на сябе і свае задумы з новага боку.
Жэня. Вядома. Так амаль заўсёды і здаралася. Але ў самы першы раз я, напэўна, не дазволіла сабе сысці ў пошук. У гэтым працэсе актыўнай работы над тэкстам я быццам выбудавала вакол сябе рамкі: баялася адысці ад таго, што мы ўжо прыдумалі на лабараторыі. Хоць гэта ўжо не спалучалася з маімі жаданнямі і тым, што вымалёўвалася. Пры тым, тады ў нас быў пачатак і фінал, а сам ход падзей я стварала ўжо на працягу пяці месяцаў, якія былі нам дадзены для стварэння п'есы. І, вядома, гэта татальная памылка. Нельга падладжваць сярэдзіну пад канец. Гэта ўжо нейкі фармалізм атрымліваецца.
Вольга. А ты агучвала гэтыя праблемы куратарам і напарнікам?
Жэня. Так, але заўсёды вельмі акуратна. Я ўвесь час у ваганнях. І адчуваю сябе заўсёды вінаватай, таму на кожнай лабараторыі і сутыкаюся з падобнымі праблемамі. Але пры гэтым з гадамі я заўважаю, што тэатразнаўчае «Я» дазваляе мне сказаць «не». Як чалавек, я магу надта сумнявацца ў сабе, але калі гаворка тычыцца маіх поглядаў на тэатр, драматургію… з кожным годам я станаўлюся больш жорсткай у прафесійным полі, і імкнуся не ісці супраць уласных прафесійных перакананняў. Таму, калі маю другую п'есу «Корм для канарейки» напарнік-рэжысёр спрабаваў зрабіць зусім іншай, я адразу зразумела, што не згодна, таму трэба дазваляць сабе сказаць гэта «не», бо «аўтар – я».
Вольга. Ты закранула сваю другую лабараторную п'есу «Корм для канарейки». Давай пагаворым пра яе. Адкуль задума?
Жэня. З «Канарейкой» была вельмі парадаксальная гісторыя. Я наогул пачала распрацоўваць гісторыю пра дзяўчынку і сталага выкладчыка за нейкі час да лабараторыі. Нават нешта напісала. Задумвалася вельмі статычная драма, дзе проста паказаны эпізоды з жыцця дзяўчынкі і выкладчыка. У выніку ўзнікала адчуванне, нібыта яны памяняліся целамі, быццам у маладога цела сталая душа, і наадварот. Пазней, на самай лабараторыі ўзнікла ідэя старасці, якая зжырае маладосць.
Вольга. Такая, засмоктваючая, непрыемная гісторыя...
Жэня. Менавіта так, Гісторыя, пра тое, што ўсе выкарыстоўваюць дзяўчыну, якая страціла сябе, нават яшчэ не паспеўшы знайсці. Але ў далейшым адбыўся цуд: з верасня па сакавік у жыцці адбыліся розныя падзеі, якія ў выніку прывялі мяне да таго, што першапачатковая фабула здабыла абсалютна іншыя адценні, ідэю, інтанацыю. Атрымалася п'еса пра тое, што чалавеку патрэбен чалавек. І не важна, колькі яму гадоў. У той час, як першапачаткова нараджалася гісторыя пра тое, што ўсё вакол высмоктвае з чалавека жыццё. Гэта два зусім розныя сэнсы. Пры гэтым я ведаю, што хтосьці бачыць цемру і ў фінальным варыянце п'есы, нібыта сыходзячы да Бярозы, дзяўчына знікае ў яго «лапах». Але я ў такой развязцы бачу спакой, усведамленне таго, што адзін добры чалавек, які побач, здольны вярнуць цябе да жыцця. І мне, у прынцыпе, здаецца, што гэты тэкст, сама гісторыя яго нараджэння – фіксацыя ўсіх змен, якія адбыліся са мною мне з вясны 2023-го па вясну 2024-го. У нас з гераіняй розныя гісторыі і характары, але мы адначасова памянялі свой шлях, сваё развіццё.
Вольга. Нарадзілася нейкая надзея, свет. Я думаю, файна, што пайшла супраць першапачатковай цемры.
Жэня. І я так думаю. Яшчэ падчас працы мне здавалася, што «чарнуха» можа стаць ярчэй самой гісторыі. Гэтага мне не вельмі хацелася. Пры гэтым выйсце за межы малюнка бясконцай нуды – падзея для мяне, паколькі раней я думала, што разважаць і пісаць магу толькі пра «безнадзёгу», таму што такім быў мой стан і настрой.
Вольга. Адкуль узяўся сюжэт п'есы «Кровь моя»?
Жэня. Першапачаткова я планіравала пісаць пра дзяўчыну з нейкім прыроджаным дэфектам, які вельмі паўплываў на стаўленне бацькоў да яе. І вось у яе ёсць брат, і гераіня спрабуе яго выцягнуць з рэальнасці, якая здольная і яму загубіць жыццё. Уласна, з гэтага і нарадзілася «Кроў мая» (смяецца). Але насамрэч у маёй фабуле не было паўнавартаснага сюжэту, падзей, і мы ўвесь час шукалі нешта яшчэ.
Вольга. Гэта вельмі цікава, як з гісторыі пра сястру атрымаўся маналог маці, якая кінула свайго сына ў лесе.
Жэня. «Кровь моя» «выйшла» з гутарак з нашым куратарам – Кацярынай Цімафеевай, якая ўвесь час «падкідала» розныя ідэі, яны нібы «ліліся» з яе. І гэта яна штосьці сказала пра зніклага хлопчыка, які сышоў да ваўкоў. Чамусьці мяне гэта зачапіла. Мне здаецца, гэта той выпадак, калі ты хапаешся за нейкую імгненную прапанову, але чаму – растлумачыць не можаш. Тады мяне гэта хвалявала і прымушала сумнявацца ў тым, ці правільна я зрабіла, што ў апошні момант ад безвыходнасці вырашыла звярнуцца да гэтага сюжэту. Але цяпер я бачу велізарнае поле для даследавання атмасферы, якая пануе вакол маці і хлопчыка.
Вольга. А што адбываейцца вакол маці?
Жэня. Зараз мне здаецца, што Ларыса з гэтай п'есы і Маша з «Корма для канарейки» – родныя душы. У іх абедзвюх акуляры на вачах, якія ім, супраць іх волі надзелі тыя, хто іх акружае. Але самі гераіні гэта не ўсведамляюць. І надзеўшы акуляры, гэтыя дзяўчыны быццам згубілі магчымасць думаць крытычна. І калі ў Машы атрымалася іх скінуць, таму што яна сустрэла «свайго «чалавека, то Ларыса павінна сама пазбавіцца іх. У яе зусім іншы жыццёвы кантэкст і ўзрост. Яна магла стаць тым чалавекам, які скінуўшы акуляры зробіць усё, каб яго блізкія ў далейшым не надзелі іх. Але гэта не адбылося. У выніку гісторыя атрымалася трагічнай.
Лариса. Врачи говорят, надежда есть, а сами даже не смотрят в глаза, понимаете? Врут. А я почитала про эту болезнь… Везде одно и то же: прогнозы сомнительные. Это же ужасно! Всегда рядом с ним, ездить на реабилитации. А знаете сколько они стоят? Но я чувствовала, знала, что не может Саша быть таким всю жизнь, просто не может. Я была уверена, что с годами он… знаете… прозреет, да! Был больным, а тут раз – и как не бывало. Ну не может же человек вообще не развиваться, не может такого быть. Может, он просто притворяется, не хочет говорить? А в один момент захочет и откроется мне.
Но все-таки на реабилитацию лучше начать копить, чтобы ускорить прозрение, если Саша реально не притворяется и болезнь настоящая. Стало ясно: пора на работу выходить, и это меня даже радовало. Но была еще одна проблема: врачи мне сразу говорили о том, что Саша сможет учиться в обычной школе, но для этого ему нужен тьютор. Только у нас в городе таких людей нет, их вообще мало по стране, а тут, в нашей-то области… В итоге эта блядская, простите, школа отказалась брать его без тьютора. Поэтому я им и стала. Я же мать. Так, может, даже и лучше.
Ну и вот - вместе со мной он научился нормально реагировать на звонки, слушать учителя, работать с книгами, правда, там картинок много было, и он отвлекался. Ну и тогда пришлось сделать специальные книги без картинок, правда, заплатить за это тоже пришлось, но не важно. Было сложно, но я привыкла. А когда стало ясно, что без работы не могу ни я, ни кошелек, сказала, что Саша может попробовать учиться без меня. Ну он же гениальный всё-таки, не такой как все, он точно должен был привыкнуть - и со мной он смог адаптироваться. Мне говорили врачи и учителя, что рано. Но и я ждать не могу. Я хочу, чтобы у меня был здоровый ребенок и счастливое материнство, которое мне всегда обещали мои родители.
Я устроила скандал в школе, потребовала, чтобы они привезли из столицы тьютора. Потому что таким детям нужно помогать! А школа выставила в интернете объявление, что ищет человека, способного работать с аутистом. И откликнулась девушка одна, Наташа её зовут: у нее брат был такой же. Но умер рано как-то. Там сложная история. В общем, брат умер, и теперь она хочет помогать таким же людям, как мой Саша. И знаете, я же вот просто делаю то, что говорят врачи, с надеждой, что это всё поможет ему вылечиться, чтобы можно было жить спокойно, работать и быть счастливым, а не вот это вот всё.
А эта девочка… она с таким восхищением реагирует на него. Как будто бы ей нравится его состояние. Но её тоже понять можно: брат умер, любви не хватает в жизни, а тут мой Саша. Меня даже пугала она, но, когда мы пришли знакомиться, Саша сразу к ней пошел: спокойный, собранный, готовый быть с ней. Мне она так себе, но Саше нравится. Это мне тоже не особо по душе, я как будто бы даже заревновала, но без денег я никак. К тому, же, может, я смогу снова карьеру сколотить, живой почувствовать себя, наполовину хотя бы. И все будет так, как я мечтала с детства. А вдруг и Наташа так ему поможет, что и реабилитация не нужна будет, он же гениальный всё-таки. А деньги потратим на вкусную еду, а то питаемся мы хуже кота бездомного.
Вольга. Вінавата грамадства, якое ўсяліла ёй дакладную мадэль правільнага жыцця?
Жэня. Часткова так, але адказнасць яе мы не здымаем. Тут заўсёды спрацоўвае мая любімая фраза: « Якой бы ахвярай не быў чалавек, раптоўна можа наступіць момант, калі яго траўмы абсалютна дакладна перастануць быць змякчальнымі абставінамі». І ў выпадку з Ларысай так і адбылося. Яна быццам спрабавала жыць ідэяй аб нейкім выдуманым станоўчым выніку. І гэта прывяло да бяды. Яна жыла неасэнсаваным жыццём. Гэта быў яе выбар – быць такой, застацца такой нерухомай.
Жанна. Гэта быццам казаць: У мяне ж мама так рабіла», але адна справа казаць, а іншая асэнсоўваць, чаму і я так раблю, як мая мама. Па сутнасці, гэта тое самае, што і рабіць нейкае злачынства п'яным. Але гэта не здымае адказнасць з чалавека, а зусім наадварот.
Вольга. А для цябе, Жэня, маці – яна хто?
Жэня. Ларыса – вельмі складаны персанаж. Яна і ахвяра грамадства, і ахвяра стомленасці, і ахвяра уласных надзей. Яе кінуў муж, кінуў каханак, кінулі на працы, у сына РАС, з- за чаго ён не можа па-сапраўднаму паказаць ёй свае пачуцці. І ўсё гэта – па-за яе чаканняў. Яна не захацела прымаць рэальнасць, яна жыла ілюзіямі, памножанымі на адсутнасць ўсведамлення. Гэта жанчына – ахвяра вялізарнай колькасці розных фактараў. І зноў, ці робіць гэта яе невінаватай? Калі чалавек перманентна хаваецца за пазіцыю ахвяры, пры гэтым робячы нешта вельмі падазронае, то тут ні пра якую адмену віны не можа быць гаворкі. Чалавек не хоча асэнсоўваць, што ён стаў ахвярай навакольнага свету і асабістых ідэалаў, чаканняў. Гэта неасэнсаванае вельмі быстра можа зрабіць з яго ката. Тут, я лічу, так і адбылося.
Жанна. Так, бо кат – гэта другая медаль ахвяры. Ларыса фактычна я к ахвяра, але яе нежаданне змяніць сітуацыю гаворыць пра «серага кардынала», што жыве ў ёй.
Лариса. Работа теперь есть, у Саши есть помогающая Наташа. Кажется, что жизнь наладилась. А тут Гриша, ну, муж мой, говорит: «Я устал. Знаешь, это всё так угнетает. А я хочу жить полной жизнью. С Сашей я не справляюсь, ты совсем какая-то угрюмая стала. Неприятно на тебя смотреть, понимаешь? Не ухаживаешь за собой. Я понимаю, с Сашей сложно, но ты женщина всё-таки. В тебе природой встроено умение управляться с детьми, поэтому ты вполне могла бы успевать и за собой наблюдать, развиваться. На танцы походила бы, например. И ты до сих пор можешь начать это делать, но уже без меня». А знаете, какая у меня реакция? Думаете, мне больно, грустно? Нееееет, у меня глаза – две такие огромные красные бочки ярости! Не ухаживаю за собой? Интересно, почему? Может, я просто все деньги – с пособий, с подработок, с подарков - откладываю на реабилитацию ребенка? Да, хорошо, может, мне кажется, что он притворяется. Но врачи же лучше знают, лучше! Надо делать так, как они говорят!
Мне даже пилочку для ногтей не на что купить. И, между прочим, когда я у Гриши попросила несчастных 20 рублей на маникюр – просто маникюр, даже без покрытия, просто подпилить, кутикулу там собрать, чтобы ногти ровные были – он сказал: «Да зачем, какая разница. Ты с любыми ногтями красивая». А теперь что? Оказывается, я не ухаживаю за собой. Оказывается, мне на танцы надо начать ходить. Оказывается, я по умолчанию должна всё успевать – и быт вести, и ребенка-аутиста выхаживать, и из себя делать долбаную модель, и работать, и не чувстовать никакой поддержки. НИКАКОЙ.
Я не стала терпеть, я всё это - ему в глаза. А он: «Я всё понимаю. Но ты только на алименты не подавай, ладно? Обещаю, что буду переводить деньги... Рублей 200 в месяц. Ну, или 300». Удивительно, думаю, как от такого отца родился не моральный урод, а ласковый и нежный Саша.
Вольга. А можа яна звар'яцела?
Жанна. Мне здаецца, што яна не ведае сама сябе. Не абавязкова вар'яцець, можа жывучы спаць.
Жэня. Так, яе на сам рэч быццам не існуе, жаданне нарадзіць дзіця ўзнікае толькі з-за таго, што ўсе наўкол кажуць: «Толькі дзіця зробіць цябе па-сапраўднаму паўнавартаснай. Рэалізаванай. Кар'ера адбудзецца і сыдзе. А дзіця будзе цябе радаваць заўсёды». Але адзінае, што яе робіць сапраўднай – жаданне мець добрую кар'еру, адбыцца як прафесіянал. Не значыць, што калі б у яе было ўсё добра з работай, то дзіця не патрэбна. Проста яна нараджае яго быцца па загаду, таму што ёй так сказалі. І ідучы за чужым меркаваннем, яна ўсё далей адыходзіць не толькі ад сябе, колькі ад магчымасці знайсці ўласную ідэнтычнасць і зразумець, як менавіта выглядае мацярынства.
Вольга. Гісторыя даволі жудасная і мне бы вельмі хацелася, каб быў працяг, каб гісторыя не засталася толькі на паперы. А ці ёсць нейкія задумы наконт новага тэксту? Ці яшчэ ты цалкам у гэтай гісторыі?
Жэня. Мяне чакае новы тэкст – пра злучэнне рэальнага і міфалагічнага беларускага свету. А яшчэ, як рідар конкурсу «Маленькая ремарка», я адчула ў сябе нейкую патрэбу напісаць дзіцячую п'есу, дзе, магчыма, пануе дэфіцыт бабулінай пяшчоты, і таму людзі спрабуюць зачапіцца за апошнія парэшткі ў свеце. Але на ідэі я здатная, а вось з іх рэалізацыяй і выбудоўваннем паўнавартаснага сюжэта ёсць праблема.
Вольга. Ведаеш, я пачала сустракаць шмат моладзі, якія прыносяць запіскі ад сваіх бабуль і дзядуль і пераносяць гэтыя тэксты на сябе ў выглядзе татуіровак. Нежняціна такая.
Жэня. Ой, так. Гэта такое цяпло. Зараз мне вельмі важна адчуваць яго вакол сябе.
Вольга. На апошняй лабараторыі ты звярнулася да тэмы, якая вельмі адрозніваецца ад усяго , што ты раней рабіла. Ты вырашыла пераасэнсаваць беларускія казкі, фальклор, злучыўшы іх з нашай рэальнасцю. Як да цябе прыйшла такая задума?
Жэня. За апошні год я адчула асаблівую сувязь з Беларуссю і ўсім, што робіць мяне беларускай. Я стала Генам са спектакля «МАЙ ХОМЛЭНД» (сумесны праект ЦБД і РТБД).
Вольга. Помню, як ты прыехала з аднаго фестывалю і першае, што сказала: «Дзеванькі, я так рада, што я беларуска».
Жэня. Так, была! Я прыехала і так моцна адчула сувязь з усім родным. Мяне зацікавілі абрады, традыцыйная гісторыя, міфалогія. Я нават узгадала! Першапачаткова маё жаданне звярнуцца да народнай спадчыны ўзнікла дзякуючы прапанове, я\кую я якраз атрымала на тым фестывалі. Мне расказалі пра лабараторыю па інсцэніроўках. І я пачала думаць, пра што можна напісаць. І прыйшла да высновы, што можна ўзяць еўрапейскія казкі і злучыць іх. А затым было вырашана ўзяць беларускія казкі. І ў маёй галаве гэта выглядала як цэлы Сусвет, дзе ўсё-ўсё ўзаемаабумоўленае. Канешне, падацца я не паспела з-за свайго страха брацца за новую работу, але я загарэлася гэтай ідэяй, таму вырашыла працягваць яе распрацоўку.
Вольга. Беларуская спадчына ў тваёй задуме – гэта што?
Жэня. Тут ёсць дзве дарогі. Нацыянальны код можа стаць своеасаблівым сродкам для нараджэння ў герояў, якія патрапілі ў незнаёмы міфалагічны свет, нейкага важнага ўсведамлення. Альбо ўзаемаадносіны сучасных мужчын і жанчын стануць ключом для роздуму на самым пачатку. І менавіта гэтая ідэя мне блізка. Мне хочацца сканцэнтравацца на раптоўным усведамленні таго, хто я такая і адкуль я выйшла.
Вольга. Ведаеш, за гэтыя пяць год ты моцна змянілася і працягваеш мяняцца. Пашыраюцца тэмы, якія цябе кранаюць. Становіцца менш «чарнухі», тэмы больш светлыя. Ты пераходзіш у іншы ўнутраны стан.
Жэня. Мне здаецца, тут вялізарную ролю сыграла тэатразнаўства, крытыка – многа вакол сябе бачыш, чытаеш, пішаш, думаеш. Усё гэта моцна мяняе тваю прастору. І асабісты кантэкст, вядома. Я думаю, чарнуха ў маёй творчасці была звязана з жаданнем пражыць тое, чаго я доўгі час не магла пражыць з-за адзіноты. Зараз яе няма ў маім жыцці ў тым выглядзе, у якім яно жыло ва мне раней, і гэта паўплывае на ўсё.
Вольга. Табе цяжка даецца адзіноцтва?
Жэня. Раней яно не давала мне разгледзіць нешта акрамя суму і цемры. Тапталася сама ў сабе. У мяне з сабой адносіны складаныя, таму з дрыгвы бывае цяжка выбрацца. Гэта так парадаксальна, таму што здаецца, што адзіноцтва, самотны стан – гэта праваднікі да вялікай колькасці розных тэм і ідэй. Але ў мяне ўсё наадварот. Самотная апантанасць на сваім не пражытым, нейкім сумным мінулым паказвала нешта цёмнае проста па-за сябе, не кажучы ўжо пра нейкія сонечныя праменні.
Лариса. Да-да, хорошо, мы уже почти к главному подошли. Короче, пошла я трудиться редактором. Пыталась жить жизнь. Было сложно совмещать работу и уход за сыном. Пока втягивалась, поняла, что совсем разучилась работать. Но мне это так нужно было, хоть и пришлось начинать всё заново. Только мечтать о чем-либо я вообще перестала.
В какой-то момент стало казаться, что жизнь сможет быстро наладиться. Единственное, мне тепла не хватало, заботы. Но однажды, когда у меня появились силы смотреть по сторонам, я увидела его – Анатолия – техника, за камеры отвечает. И всё, мы даже не говорили, я просто смотрела на него издалека, но уже захотелось жить. Появилась маленькая, но всё же надежда на счастье, а не тупо выживание. Надежда, что меня могут любить - и кровиночку мою, Сашу, тоже. Понимаете, Толя – это глоток свежего воздуха для меня.
В общем, смотрела я на Толю и думала: он должен быть мой. Он же еще такой весь - ну, фактурный очень. И начала я, как это говорится, операцию по соблазнению Анатолия. Удивительно, но не понадобилось много времени, чтобы он к моим ногам упал. Неделька, семь платьев и оп – он мой. Получается, не так уж я и постарела. Но я всё равно чувствовала, что интересна ему не просто своим телом, но и как человек. Ему нравится со мной говорить. Он так увлеченно слушает меня. Меня никто никогда так увлеченно не слушал. Словно со мной интересно. А я же за несколько лет в парикмахерской столько всего видела… Да и вообще, по-другому смотришь на жизнь, когда из одной сферы в другую, а потом – из перспективного корректора, ведущей прогноза погоды – в маму особенного ребенка. Столько всего начинаешь видеть, думать.
С Толей я чуть ли не танцевала от счастья. С каждым днем я всё более убеждалась, что он необходим моей семье. Но проблема была одна: Толя против детей.
Раньше я таких людей терпеть не могла, ненормальными они казались, а теперь я как-то спокойно отношусь. Всё еще считаю, что они ненормальные, но понимать, что ли, стала их… Я подумала: нужно дать время Толе, чтобы он так сильно влюбился, чтобы совсем не мог бросить. Но про Сашу я пока решила не говорить. Он ведь не просто ребенок. Он особенный ребенок.
Месяц мы носились по углам, и я поняла: пришло время приводить Толю к нам. Я его любила так сильно, чувствовала, что пришли реальные перемены в мою жизнь. Он такой, знаете, жёсткий, пугающий даже, но не тюлень, как мой Гриша. Толя как начнет про философию рассказывать мне, про Фрейда, знаете, так я вообще смотрю на него как завороженная.
Последние годы я была взрослой и ответственной, а теперь могу быть беззащитным, хрупким животным, которому не нужно заниматься серьёзными вопросами, ведь его наконец полюбили. А при этом с этим животным так интересно, на него смотрят с восхищением.
Конечно, и Саша меня любит, ведь я мать всё-таки. Но этой любви я не чувствую, чувствую лишь усталость. Но это не вина Саши. Просто обстоятельства такие, вы же понимаете.
Жанна. А я ўвесь час думаю пра гераіню п'есы «Кровь моя». Ты выбрала дзіця, які ў сябе і для сябе Але ж дзеці нараджаюцца ў тым ліку і для таго , каб нам самім нешта паказаць. І ў кантэксце тваёй гісторыі ўсё так добра склала даецца. Дзіця прыйшло ў жыццё Ларысы дзеля таго, каб паказаць, на што варта звярнуць увагу – на сябе.
Жэня. Я нават зараз, аналізуючы тое, што ты гаворыш, разумею, што яна праз сына спрабавала папоўніць нешта ў сябе. Ёй было важна атрымаць любоў ад сына, каб нейкім чынам рэалізавацца, таму што любові ў сябе і да сябе ў яе не было. Раней яна брала гэту любоў на рабоце. Але ўсе наўкол казалі, што адзінае шчасце – гэта дзіця. Яна і ўспрымала гэта так, што дзіця – гэта нічога акрамя любві і гэту любоў яна будзе адчуваць, і тады можна не шкадаваць, што кар'ера не адбылася. Але ў выніку любві яна не адчувае. І каго вінаваціць? Не правільна абвінавачваць у гэтым яе, але цалкам можна «абвінаваціць» у гэтым адсутнасць усвядомленасці і жадання нешта пазнаваць пра сябе.
Жанна. Ларыса прагне той любві, якой у яе не было. Яна не гатова яе аддаваць іншым. І адносіны Ларысы да ўласнага сына таму доказ.
Вольга. Але да сына ў яе зусім няма злосці. Чаму тады такі ўчынак, бо гэта злы ўчынак.
Жанна. Дзіця, што да яе прыйшоў настолькі ёй паказвае, што яна не вытрымлівае ўласнага стану. Бо прыйшоў другі чалавек і адлюстроўвае цябе. У цябе падымаецца шмат чаго: і абурэнне, і сорам, і расчараванне. Як гэта вытрымаць? І яна вырашае проста гэты кантакт заблакаваць. Ёй здаецца, што толькі гэты чалавек носьбіт яе болю, але гэта не так. Яна думае, што ў яе няма іншага выйсця акрамя таго, як пакінуць яго ў лесе. Але яна пакідае не яго, яна пакідае сябе.
Жэня. Яна такая няшчасная, так зацыкленая на гэтым няшчасці, што не можа больш шырока паглядзець на свет. І ў выніку яна вяртаецца за сынам, быццам пачынаючы нешта памалу ўсведамляць. Быццам прыходзіць разуменне, што шчасце на сам рэч было побач. Само існаванне Сашы побач – ужо шчасце. Але яна настолькі зацыкленая на ўласных уяўленнях і чаканнях, што не можа прыняць тое, што ў яе ёсць.
Жанна. У яе шмат ілюзій пра тое, як павінна быць.
Жэня. І гэта дзіця яна таксама стварае з-за чакання нечага. Яна так і ўспрымала, што як толькі з'явіцца дзіця, што практычна адразу падрасце і будзе: «Мама-мама-мама, я цябе люблю». І гэта неяк можа запоўніць адсутнасць неверагоднай кар'еры. А яно не запаўняецца, таму што рэальнасць не супадае з чаканнямі.
Жанна. Гэта не таму, што яна ў сярэдзіне маленькая. Гэта таму, што боль яе такая шматмерная, шматслойная, што гэта нельга акрэсліць нечым адным: адной траўмай, альбо нейкім адным захворваннем. Тамака вялікая колькасць абліччаў.
Жэня. І мноства адценняў непрынятай, непражытай болі...
Жанна. І не толькі яе. Мабыць, у сярэдзіне чорны згустак жаху, а воккол гэтага жаху ўсё астатняе – боль, расчараванне, гаркота.
Вольга. Так, тут зыходная кропка менавіта страх.
Жэня. Згодна, боль – тое, што ідзе за страхам. Страх быць адкінутай, непатрэбнай, нелюбімай, занядбанай. Яна ўсё робіць за страху. Таму ў нас такія вынікі. Бо чаму яна «кравінушку» сваю пакідае ў лесе? Яна баіцца, што яе новы мужчына пойдзе, пакінуў яе без кахання. У выніку яна будзе вымушана чэрпаць гэтую любоў са студні, дзе не засталося зусім нічога. Яна яшчэ і ўзамен нічога не атрымае, таму што сын не дае любоў у тым выглядзе, у якім яна сабе ўяўляе. А ў выніку мужчына сыходзіць, і Ларыса разумее, што ў яе застаўся толькі сын. І ён можа нешта даць, і я\на яму шмат чаго лае. І ў перспектыве Саша, магчыма, пачне даваць ёй тую любоў, якая ёй патрэбна. Адзін яе кінуў, значыцца трэба бегчы за тым, каторы не кіне. Але ўжо позна.
Лариса. Найдите его… Я хотела просто быть счастливой. Просто быть счастливой. Хорошей матерью. Как все. Быть по-женски счастливой, ведь мне всегда говорили, что только так можно стать счастливой, но ничего, кроме боли, ничего… ничего… меня все кинули… все кинули… Гриша, Толик этот, черт… у меня остался лишь сын… только он меня любит… только он… только он… ведь он… кровь моя, я – его мать.
Толя? А Толя... Эта сволочь бросила меня, понимаете, бросила! Я сына ради него в лесу оставила, чтобы всегда любимой быть, понимаете?! Толя меня обманул, внушил, что меня можно любить. Даже с больным сыном. Я хотела, чтобы он всегда был со мной, понимаете, чтобы никто нам жизнь не портил…
Да, я оставила Сашу в лесу. Оставила, да, оставила! Пришла в лес и оставила его одного. Я уходила и слышала, как он орал, кричал, как начал впадать в истерику, искать меня, а я же специально ночью его завела туда. Вы думаете, мне не было больно? Конечно, было. Ведь он – кровь моя. Я ради него карьерой жертвовала, жизнью своей, всю себя отдавала. Конечно, мне было больно. Но Толик… Я чувствовала себя живой, любила его… Всё из-за Толика, только из-за Толика… Я просто хотела жить спокойно и знать, что он всегда будет со мной. Всегда. И что Саша ничего не испортит. Ведь он – особенный, он всегда будет рядом. А Толик не стал бы терпеть. Он из-за камеры чуть меня не убил, но я люблю его… я не могу без него. Я даже сына оставила, сына, сына оставила в лесу!
Вольга. Жэня скажы, што б ты хацела ў сябе запытаць, якое пытанне я не задала?
Жэня. Цікавае пытанне. Я не ведаю.
Вольга. На сягонняшні дзень ты гарманічна?
Жэня. Не ведаю. На сам рэч, калі я сам-насам, то здаецца, што ўсё ва мне так дзіўна: сумневы, страхі, устаноўкі і перакананні, якія навязаны некім.
Вольга. Назіраючы за табой і магу сказаць, што ўсё табой пералічанае памалу цябе адпускае, павольна. Але гэта відавочна.
Жэня. Я вельмі рада. Нават зараз я слухаю сябе і думаю пра тое, што мабыць ва мне нешта ёсць. Я калі я сам-насам, то адчуваю сябе маленькай, непрыкметнай.
Жанна. Ведаеш, калі ты не гаворыш пра тое, што табе блізка, чым захоплена, ты здаешся такой бясформеннай, маленькай, шэрай. Быццам цябе няма. Але гэта ілюзія, бо калі ты пачынаеш гаворку пра любімы занятак, які натхняе, цябе становіцца больш, становішся іскавай, ты ззяеш. Прыемна назіраць як адбываецца твая трансфармацыя. Набірай, грэй, і ведай, што ты нашмат лепей, чым думаеш сама пра сябе.
Жэня. Дзякуй вялікі. У мяне такія ж адчуванні. Чуць гэта вельмі цешыць.
Вольга. Жэня, а якой бы ты хацела бачыць сучасную беларускую драматургію? Што б ты ёй пажадала?
Жэня. Спачатку хацелася адказаць проста: каб яна была. Але разумею, што гэтага недастаткова. Хочацца, каб беларуская драматургія працягвала быць шчырай, адкрытай, рознай. Без дыдактычнага пачатку. Схільнай да эксперыментальнага даследавання сябе і навакольнага свету.
Лариса. И вот приезжаю отсюда в город, а дверь открыта. На ней записка: «Я тебя люблю, но больше не могу. Устал. Прощай.» И денег, которые мы на реабилитацию откладывали, нет. Я снова взяла письмо и увидела, на краю маленькими буквами написано: «Взял денежную компенсацию за разбитую камеру и помотанные нервы. Прости, но дети не нужны».
Я ради него сына в лесу оставила! Бросила… кинула! Я просто хотела быть матерью счастливого ребёнка – не получилось. Хотела быть любимой, чувствовать эту любовь – не получилось. Хотела быть значимой в работе – не получилось. Понимаете, не получилось! Ничего не получилось!
Я хочу вернуть всё назад, хочу, чтобы Саша рядом был, всегда. Пожалуйста, найдите его. У меня только он. Может, я еще успею исправиться, снова смогу стать хорошей матерью. Ведь годы, потраченные на особенного ребенка намного важнее того, что я оставила его в лесу. Оставила, да. Но вернулась же. Вернулась. Вернулась только за ним. Только за ним. Мне никто кроме него не нужен, никто… Я ошиблась, понимаете. Ошиблась. Бывает. Он сможет меня простить, ведь я всегда была рядом с ним, всегда. Я только Саше нужна, а больше никому. Только ему. Я ошиблась… ошиблась… ошиблась… Поймите… не все могут воспитывать таких особенных детей, не все. Я стану лучше, я буду снова только для него. Забуду про всё лишнее, стану только для него. Буду чувствовать только его любовь. Прошу, найдите… И Саша – это счастье, понимаете, счастье. Да, я плохая мать, да, я сделала неправильный выбор. Но сейчас я понимаю: только он нужен мне, плевать на работу, плевать на деньги, плевать на Толю, плевать на всех… Саша – кровь моя, счастье мое. Я буду хорошей матерью для него. Без Саши жизни нет. Найдите, найдите Сашу.
Какое тело? Нет, вы неправильно говорите! Про живых не говорят «тело»! Нет, подождите, вы же явно ошиблись! Саша, Саша, сынок, ответь мне, пожалуйста! Саша, сыночек! Я просто хотела быть нормальной, счастливой женщиной! Сашенька, кровь моя!
Женщина кричит, ее уводят.
Занавес.
РТБД/ЦБД 28 студзеня
РТБД/ЦБД вынікі 2025 года
РТБД/ЦБД 14 і 28 студзеня, 10, 25, 28 лютага