test

Дыялогі з драматургамі. Канстанцін Сцешык: п'еса "Свет", стаўленне да прыроды, тэма бацькоў і дзяцей, творчы працэс

Працягваюцца размовы з аўтарамі п'ес, якія нарадзіліся на мінулай драматургічнай лабараторыі. Размаўляла і запісвала, як і раней, Жэня Бачыла – рэдактар ЦБД.

Аўтар: Канстанцін Сцешык.

Самаідэнтыфікацыя: Ніхто.

Адна выпадковая фраза: «На маленьком плоту, сквозь бури, снег и грозы…»

П'еса: «Свет».

Галоўны герой – Анатоль,  які:

  1. 1. Праводзіць дачку, якая з'язджае на вучобу -> назірае за дзецьмі, якія сварацца, у фінале якой памірае маці;
  2. 2. Хавае жонку -> уцягваецца ў бясконцыя канфлікты, якія правакуе сярэдні сын;
  3. 3. Бачыць дух жонкі, якая гаворыць пра прычыну складаных адносін з дзецьмі – адсутнасць сувязі з прыродай;
  4. 4. Становіцца больш блізкім з ўнукам, які мае РАС (Прым.аўт. Расстройства аутыстычнага спектра), расказвае яму пра беларускі фальклор;
  5. 5. Выслухоўвае ад сына пажаданне смерці -> памірае, пакідаючы частку сваёй душы ва ўнуку.

 

*Многія цытаты расстаўлены ў адпаведнасці з тэмамі размовы і могуць не супадаць з храналогіяй падзей у п'есе. Арфаграфія і пунктуацыя захаваны аўтарскія.

За столом сидят — ДЕД, БАБУШКА, МЛАДШАЯ ДОЧЬ, СРЕДНИЙ СЫН, СТАРШАЯ ДОЧЬ, ВНУК.

СРЕДНИЙ СЫН. Ну что, за это надо, конечно, выпить.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Конечно, конечно!.. Тебе бы только выпить/

СРЕДНИЙ СЫН. А что, повод же серьёзный. Я разве просто так? Есть же причина! Или нет?

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Есть, есть причина. Пей давай, отстань только от всех.

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Да ладно тебе, Оль. Чего ты?

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Я ничего. Я всё. Я молчу.

СРЕДНИЙ СЫН (поднимая стакан с водкой). Ну что, Алина! За тебя!

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Спасибо, Вить. Но ты уже который раз «за меня» поднимаешь? Пятый? Давай, утихомирься немножко.

СРЕДНИЙ СЫН. Да я чего…

ДЕД (сыну). Притормози чуток, сын.

БАБУШКА. Вы про салаты не забывайте, дети. Салаты. Очень важно овощи есть.

Жэня. Героі тваёй п'есы (Сярэдні сын і Старэйшая дачка ў першую чаргу) знаходзяцца ў нязменнай пазіцыі невідушчых сцярвятнікаў: яны б'юцца за нейкі дабрабыт, не бачачы ў адно адным людзей... 

Канстанцін. Гэтыя людзі жывуць цалкам адарваныя ад прыроды. Не маючы ўзаемадзеяння са светам і прыродай, яны ствараюць вакуум вакол сябе. Няма змешвання з сусветнымі працэсамі. Ёсць паўнасякомае якое жыве на аўтамаце, паўтараючы адно і тое ж дзеянне да самага сканання.

Жэня. Як думаеш, у чым прычына такой душэўнай і духоўнай аморфнасці?

Канстанцін. Першапрычына ўсяго – згублена сувязь з мінулым.

Жэня. А ў чым яе прычына? (Усміхаюсь.)

Канстанцін. Справа ў светаадчуванні. Можна жыць з разуменнем, што ёсць нешта большае, чым чалавек. Маючы паважлівасць да прыроды, якая дае нам усё. Але чалавек забыўся пра такую магчымасць: знаходзіцца ў гарадскіх умовах, не задумваючыся, як і за кошт чаго жыве... Праблема ў тым, што мы больш у стварэнне таго, з чым і за кошт каго жывем: прыходзім у краму і за грошы набываем тое, што патрэбна. Таму няма трапятлівых адносін да навакольнага свету. Унутранай сувязі. Я лічу, што вельмі важны непасрэдны саюз з прыродай, а гэта для нас вельмі складана, таму што мы не прывучаны.

Женя. А як дасцігнуць гэтага саюза? Навучыцца адчуваць прыроду?

Канстанцін. Я, напрыклад, кожнае лета жыў на вёсцы, але гарадское асяроддзе паўплывае мацней. Як бы ты не хацеў адмежавацца, яна сама прарастае ў цябе. Сувязь з прыродай разарваная, таму чалавек жыве як закінутае, адрэзанае ад прыроды стварэнне. Нават варожая ёй істота. Для гарадскога чалавека жыццё ў лесе становіцца амаль не магчымым: мы не прыстасаваныя. Мы не выжывем. Я лічу, што гэты разрыў з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для цывілізацыі. З-за гэтага чалавек становіцца ворагам таму, хто дае яму жыццё.

 

СРЕДНИЙ СЫН. Я же и говорю — тебе повезло, ты — башковитая! А я — дурак. У тебя перспективы. А у меня — ничего. Никаких пер-спектив. Никаких планов.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Ну, про планы не надо врать, Вить.

БАБУШКА. Дети…

СРЕДНИЙ СЫН. И где же я вру, а?

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Ну а кто мне как-то              «по секрету» поведал, что собирается комнату Алины себе забрать, а? Не ты случайно, а?

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Вить, это правда?

СРЕДНИЙ СЫН. Нет, ну… Если так подумать, то зачем она тебе? Ты же уедешь. Тебя не будет несколько лет. А моя комната — самая маленькая в квартире. Это даже не комната, это кладовка какая-то, разве что с окном.

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Ну ты мог хотя бы мне об этом сказать, Вить. Мне не жалко. Просто зачем вот так, втихую?

СРЕДНИЙ СЫН. Да потому что вот эта вот (показывает на СТАР-ШУЮ СЕСТРУ)… решила сама твою комнату заграбастать. Отдать её своему аутичному сыночку.

БАБУШКА. Витя!

СТАРШАЯ СЕСТРА. Мам, да он просто пьяный уже. За языком во-обще следить перестал.

ДЕД. Квартира моя, и только я решаю, кто и где будет в ней жить!

СРЕДНИЙ СЫН. Пап, а тебе прям так принципиально, где я буду? В какой из комнат?

СТАРШАЯ СЕСТРА. Мне принципиально.

СРЕДНИЙ СЫН. Да ты вообще молчала бы. Тебе принципиально, чтобы я либо выселился отсюда, либо вообще сдох.

МЛАДШАЯ СЕСТРА. Ребят, ну вы чего…

ВНУК. Мама, ты хочешь, чтобы дядя Витя сдох?

БАБУШКА. Дети, прекращайте! Ребёнка пожалейте, он же слушает это всё.

 

Жэня. Бацькі, па сутнасці, аказаліся звычайнымі людзьмі, якія ў памкненні выжыць не паспелі ўкласці ў сваіх дзяцей духоўныя каштоўнасці. Як думаеш, чаго ім (а дакладна бацьку) не хапіла, каб раней зразумець прычыну складаных адносінаў?

Канстанцін. Не хапіла ўсвядомленасці. Яны пражылі жыццё на аўтамаце, быццам робаты, якія запраграміраваныя на адны і тыя ж маніпуляцыі, што ўвесь час паўтараюцца.

Жэня. Пераломным момантам для бацькі стала смерць яго жонкі, якая адбылася падчас канфлікту за сямейным сталом. Як думаеш, ці можа адбыцца пераасэнсоўванне жыцця, укладу без цяжару балючых падзей? Быццам раптоўная пстрычка...

Канстанцін. Я думаю, усё магчыма. Проста ў дадзеным выпадку размова ідзе аб драматычным канфлікце. Але калі казаць пра звычайнае жыццё, то, безумоўна, чалавек можа пакрысе нечым захапіцца, тым, што ніколі яго не цікавіла.

 

ДЕД. Забери меня с собою сейчас, Наденька. Не могу я тут больше. Невыносимо.

БАБУШКА. Нельзя пока тебе туда, милый мой, хороший.

ДЕД. Нет у меня больше сил так жить. Почему, почему у нас всё так вышло? Почему нормального, правильного не получилось? Всё наперекосяк.

БАБУШКА. А это потому, любимый мой, что жили мы не по тем законам — не по законам предков наших. Не по солнцу жили, не служили свету его. Детям нашим стержня не дали. Вот теперь они и не могут сами с собой справиться — не на что им опереться. Песен наших им не пели, сказок не рассказывали.

ДЕД. Да когда ж всё это делать, если каждый день работать надо было? Пять дней на заводе отпашешь, а на выходные — на дачу, в огороде копаться. Какие там песни, какие сказки?

БАБУШКА. Что прошло, того уж нет, Толенька. Поздно сожалеть.

ДЕД. Поздно. Вообще всё поздно. Везде я опоздал. Потому и прошу — забери меня с собой, Надя. Прямо сейчас забери. Устал я. Не могу без тебя. Не справляюсь.

БАБУШКА. Рано, любимый, рано. У тебя Сашка ещё. На кого ж ты его бросишь сейчас? Сначала передай ему свет, а потом и уходить можно будет.

ДЕД. Свет?

БАБУШКА. Он самый, Толенька. Он самый.

 

Жэня. Ты пакідаеш дастаткова адкрыты фінал, але з намёкам на нейкія змены ў жыццёвым укладзе сям'і. Так, бацька памірае, але, «дзякуючы» гэтаму здарэнню дзеці пачынаюць задумвацца пра агульную атмасферу ў іх доме. І разам з хлопцамі спяваюць народную песню, якую ім спяваў дзядуля. Як думаеш, ці даволі адбылося падзей, каб персанажы пачалі мяняць сваё жыццё. Ці дзеці яшчэ павінны будуць зрабіць выбар па якой дарозе ім крочыць далей?

Канстанцін. Думаю, гэта толькі першы этап. Так, кожнаму трэба будзе зрабіць выбар: у які бок рухацца – працягваць выконваць шэраг сацыяльных праграм, альбо пачаць асэнсаванае, паўнавартаснае жыццё.

Жэня. Вядома, што таксічныя адносіны – гэта вынік адсутнасць сувязі з тым, што нас стварыла. А якую ролю ў гэтай гісторыі выконвае канфлікт бацькоў і дзяцей? Гэта лінія вядзецца на адным ўзроўні з галоўнай тэмай? Альбо недастатковае разуменне паміж дарослымі і дзецьмі – гэта спосаб, які найлепш адпавядае разважанням пра адсутнасць сувязі з нечым больш высокім?

Канстанцін. Канфлікт бацькоў і дзяцей – гэта ў нейкім сэнсе сімвалічнае адлюстраванне галоўнай тэмы п'есы: адарванасці чалавека ад сваіх каранёў і прыроды. Як дзеці адсунуты ад сваіх старэйшых блізкіх, так і сучасныя людзі ў цэлым жывуць у ізаляцыі ад таго, што з'яўляецца іх прычынай – ад нарадзіўшай іх маці-прыроды. Яны жывуць, увесь час утоптваючы сваю жа ўласную крыніцу жыцця ў бруд, быццам бы імкнучыся да канчатковага суіцыду. Бо без гэтай матухны мы не выжывем. Тут без варыянтаў.

Жэня. Я расла на розных ток-шоу на кшталту «Пусть говорят», і калі чытала тваю п'есу увесь час была думка, што персанажы разам з іх дыялогамі і цынізмам выйшлі з нейкай падобнай перадачы. Толькі вось пасля гэтыя перадачы з жыцця зніклі, і зараз мне складана ўсвядоміць, што людзі, якія падлічваюць кожны сантыметр кватэры да гэтага часу існуюць. Як думаеш, наколькі актуальна праблема ўзаемаадносін, якая паказана ў п'есе «Свет»?

Канстанцін. Гэта адвечная праблема. Людзі за лішнія сантыметры гатовыя забіваць – і гэта не маё перабольшванне, я не раз і не два бачыў навіны пра тое, як родны роднага заказвае забіць з-за кватэрнага пытання. Проста мы жывем у сваім утульным пузыры і імкнёмся не ўпускаць туды ўвесь той жах, які адбываецца зусім пабач. Я, напрыклад, ані больш не веру ў людзей у тым сэнсе, у якім нас заклікаюць верыць усялякія «вялікія гуманісты». Чалавек чалавеку ў лепшым выпадку палена, але часцей не воўк, а нават злая малпа, шымпанзэ, якая гатовая раздзерці на кавалкі кожнага, хто ёй пярэчыць. Воўк – даволі высакародная скаціна.

 

ДЕД. В общем, так. Ты, Вить, как хочешь, но комнату Алины я тебе не отдам.

СРЕДНИЙ СЫН. Ну началось…

ДЕД. Ребёнку нужно больше пространства. Тем более, если учи-тывать, что он…

СРЕДНИЙ СЫН (перебивает). Ну да, ну да — с особенностями. Слышали уже не раз и не два.

ДЕД. Витя.

СРЕДНИЙ СЫН. Аутисту, значит, большую комнату, а Витька ютись в своём пенале, где дышать нечем.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Бухать надо меньше, тогда и дышать будет чем. Развёл помойку.

СРЕДНИЙ СЫН. Молчала бы уже! Сама-то!..

ДЕД (перебивает). Хватит, Витя. Квартира моя, поэтому я ре-шаю, кому какую комнату отдать. Если что-то             не нравится, ты все-гда можешь собрать свои вещи и…

СРЕДНИЙ СЫН. А, вот так ты заговорил! Теперь ты просто бе-рёшь и вышвыриваешь меня на улицу. Вот оно как.

ДЕД. Витя. Тебе тридцать лет. Другие люди в твои годы…

СРЕДНИЙ СЫН (перебивает). Да что мне другие люди?

ДЕД. Другие люди в твои годы давно живут отдельно со своими семьями и детьми.

СРЕДНИЙ СЫН. Пап, ну вот что ты такое говоришь? Другие — жи-вут, а я — нет. Я живу с вами. Так уж сложилось. Так что теперь — идти бомжевать на улицу? У меня же нет ничего. и всё-таки более благородные животные.

 

Жэня. Ці падзяляеш ты герояў сваёй п'есы на станоўчых і адмоўных? І як увогуле да іх ставішся?

Канстанцін. Такое дзяленне – прыкмета меладрамы. Мне меладрама як жанр не цікава зусім. Я люблю рэчы больш складаныя. А да герояў я ўжо ніяк не стаўлюся. П'еса напісана, я пражыў разам з персанажамі іх гісторыі і шчасліва адпусціў.

Жэня. Нават калі абстрагавацца ад «Света», як лічыш, якую пазіцыя павінен займаць аўтар у адносінах да герояў сваёй гісторыі? Павінен лі ён пранікацца імі, выбіраючы тых, каго можна шкадаваць, папракаць, асуджаць і г.д.? Альбо мэта аўтара – расказаць гісторыю? І, наогул, блізкі лі табе сам прынцып нейкага асабістага стаўлення да герояў? Альбо яны для цябе нешта кшталту маскі, створанай у рамках аповеду нейкай гісторыі?

Канстанцін. Я лічу, што універсальных законаў у даным выпадку няма. Не думаю, што аўтар наогул нешта некаму вінен. Кожны раз атрымоўваецца па-новаму. Часам герояў дужа складана адрываць ад сэрца, але бывае і так, што яны сыходзяць самі, максімальна лёгка і не балюча.

Жэня. Падчас лабараторыі ты хацеў, каб тэкст, які ты пісаў, работа над ім мела тэрапеўтычны эфект. Ці адбылося?

Канстанцін. Не ведаю, ці быў гэты эфект. Не ўзгадаю яго. Памятаю, што потым я пісаў тэкст у стане аўтаматызму. Асабліва не задумваючыся над тым, што, навошта, і дзеля чаго раблю... Мабыць, тэрапеўтычны эфект не адбыўся з-за таго, што п'еса была напісана нашмат пазней, чым нарадзілася задума. Калі высвабадзіўся час на гэты тэкст, хваляванне прайшло. Знікла захопленасць гісторыяй.

ДЕД. Мужчине стыдно слёзы лить.

БАБУШКА. Вовсе и нет.

ДЕД. У меня, понимаешь, в груди такая дыра образовалась…

БАБУШКА. Понимаю, милый, понимаю.

ДЕД. Любил я свою Наденьку, ох и крепко любил!

БАБУШКА. Ты и сейчас любишь, милый мой.

ДЕД. Только так и не сказал ни разу за всю жизнь, что люблю.

БАБУШКА. А и не надо было, значит. Я и так всё понимала.

Пауза.

ДЕД. Надя, это ты?

БАБУШКА. Я, Толенька.

ДЕД. Ты мне снишься, что ли?

БАБУШКА. Нет, ты же не спишь?

ДЕД. Не сплю.

БАБУШКА. Значит, не снюсь.

 

Жэня. Памятаю, што над «Светом» ты працаваў пасля доўгага перапынку. Спрабуючы вярнуцца ў рэжым, ты пачаў размінацца, у выніку чаго атрымаўся новы тэкст – «Голоса». Ці можна сказаць, што гэта п'еса нарадзілася дзякуючы «Свету»?

Канстанцін. Так, работа над «Голосами» пачалася як простая імправізацыя. Я думаў, што гэта будзе не вельмі сур'ёзная рэч... Не планаваў рабіць з гэтага п'есу. Гэта быў своеасаблівы спосаб размяць пісьменніцкія мускулы. У выніку... атрымалася п'еса, якая падабаецца не толькі мне.

Жэня. З твайго адказу складаецца ўражанне, што ўсё ж такі праца над «Голосами» дала табе больш, чым стварэнне лабараторнай п'есы «Свет».

Канстанцін. Вядома, таму што я – аднаасобнік.: пішу адзін, па сваім задумам. Я часам пішу на заказ, але гэта работа. А калі я пішу свае п'есы... гэта творчы працэс, якім я кірую. Ніхто не можа мне нічога прызначыць. Я цалкам вырашаю, па якіх правілах будзе створаны гэты тэкст. Мая вотчына. Прастора, якая падпарадкоўваецца маім законам. Калі пішу нешта ў сааўтарстве альбо па нейкаму падрыхтаванаму плану... гэта іншы працэс, які выклікае зусім іншыя адчуванні. Механічная праца, у якой я не магу знайсці сапраўднага задавальнення. «Свет» першапачаткова ствараўся па плану. Ты быццам развешваеш цацкі на ёлцы, якая ўжо стаіць, а не ствараеш яе з нуля. Таму тэкс быў напісаны даволі аўтаматычна.

Жэня. Як думаеш, ці магчыма выразіцца цалкам, калі пішаш па касцяку альбо працуеш у сааўтарстве?

Канстанцін. Думаю, гэта цалкам магчыма. Усё залежыць ад чалавека. Я пішу па-свойму. Але іншым можа быць лягчэй у другой сістэме. Упэўнены, што ёсць людзі, якія добра могуць пісаць толькі рэалізоўваючы ідэі іншых. Ёсць такія як я – аднаасобнікі. Канешне, я працую на заказ, сумесна з некім. Але для мяне асаблівы кошт маюць работы, якія я напісаў ў своеасаблівым парыве, но а так... усё бывае. Тут, як мне здаецца, няма ніякіх універсальных адказаў і законаў. Залежыць ад майстэрства аўтара. Альбо ад яго вязення. Як кажуць, раз у год і палка выбуховае. Часам уводныя складаюцца такім чынам, што ў вынікі атрымоўваецца шэдэўр, нават, калі аўтар пісаў, скажам, па заказу і наогул не ад сябе, не ад душы.

ВНУК, собрав незаконченную игрушку и материалы для неё со стола, выходит. На его место тяжело садится СРЕДНИЙ СЫН. Долго молча смотрит на ДЕДА.

ДЕД. Ты хотя бы ботинки снял, что ли. Грязные же.

СРЕДНИЙ СЫН продолжает молча смотреть на ДЕДА.

ДЕД. Снова денег тебе дать, Вить?

СРЕДНИЙ СЫН продолжает молча смотреть на ДЕДА.

ДЕД. Так у меня нет больше денег, Витя. Подожди до пенсии. Моей.

СРЕДНИЙ СЫН. Не надо мне твоих денег.

ДЕД. Так а чего тебе надо, м? Витя?

СРЕДНИЙ СЫН. Чтобы ты сдох поскорее.

Пауза, во время которой ДЕД вздыхает.

СРЕДНИЙ СЫН. Ненавижу тебя.

ДЕД. Зря ты так, сын. Нехорошо желать смерти… особенно родителю.

СРЕДНИЙ СЫН (бьёт себя по кадыку). Ты у меня вот где уже, родитель!

Пауза.

ДЕД. Ну что ж. Хорошо. Раз ты так просишь — буду умирать.

ДЕД встаёт из-за стола и выходит. СРЕДНИЙ СЫН некоторое время сидит молча.

Жэня. Твае тэксты – гэта вынік свядомага вынашвання ідэі? Альбо тое, што нараджаецца ў моманце?

Канстанцін. Не існуе адзінага спосабу, рэцэпту. Бывае, свядомае выношванне доўгай ідэі. Адна думка круціцца, напрыклад, гадоў 10. Складаюцца, складаюцца ўнутраныя абставіны, і ў нейкі момант я пачынаю разумець, што магу гэты тэкст скласці. Нахаджу спосаб выказвання нейкай ідэі. Часам імгненна задума нараджаецца. Чакаеш некага на лаўцы, а пакуль чакаеш, нейкая думка раз – і ў той жа дзень ты пачынаеш пісаць тэкст. Наўмыснасці дакладнай няма. Гэта проста адчуванне таго, што час прыйшоў.

Жэня. А якая п'еса была самай нечаканай, але самай... якая задаволіла цябе як чалавека і аўтара?

Канстанцін. Мабыць, «Летели качели». Я яе наогул аб заклад напісаў.

Жэня. Вяртаючыся да працоўнага працэсу. Як думаеш, павінна лі работа над тэкстам даваць табе нешта наўзамен? Альбо дастаткова ўжо таго, што ты сублімаваў усе свае думкі і настроі, выказаўся... Ці магчыма цалкам быць задаволеным сваёй работай, калі толькі аддаеш, не вяртаючы?

Канстанцін. Калі шчыра, я жудасна не люблю слова «вінен» і вытворнае ад яго. Я ані не ведаю, як павінна быць, а як не. Я над гэтым ніколі не задумваўся. Мне ўсё гэта не патрэбна, калі я пішу. Калі я пішу, то я проста пішу. Распавядаю гісторыю, з захапленнем сам за ёй назіраючы. Усё астатняе адыходзіць на другі план. Калі не на трэці.

Жэня. Раскажы пра сваю самаідэнтыфікацыю – «ніхто»...

Канстанцін. Я проста ні з кім сябе не ідэнтыфікую. Любыя шыльды, нават маё імя ніяк не вызначаюць мяне. То бок, я не магу сказаць: «Я – чалавек. Я – драматург. Я – пісьменнік. Я – паэт». Гэта ўсё абмежавана. Гэтыя «шыльды», якія нічога не даюць. У гэтым ёсць толькі пустое.

Жэня. Як думаеш, як бы сябе праіндэнтыфіціравалі галоўныя героі. Напрыклад, Дзед, бабуля сын і старэйшая дачка?

Канстанцін. Ані не ведаю. У мяне няма ніякай магчымасці залезці ім у галовы. У большай ступені таму, што яны не існуюць. Яны – выдумка, не болей.

СРЕДНИЙ СЫН (наливает себе стопку водки). А я, может, чело-век и неплохой.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Только ссышься и глухой, ага.

СРЕДНИЙ СЫН (выпивая стопку). А это не важно. Какой угодно. Человека любят не за его качества.

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. А за что же его любят?

СРЕДНИЙ СЫН. Просто так. За сам факт его существования. Это называется знаешь как?

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Ну?

СРЕДНИЙ СЫН. Безусловная любовь. То есть, «без условий». Ма-ма меня так любила. И я её точно так же любил. Не за какие-то там коврижки. А просто так.

 

Жэня. Што з'яўляецца паказчыкам добрага твора?

Канстанцін. Гэта вельмі суб'ектыўна. І часам залежыць ад настрою. У адзін перыяд табе да спадобы адно, у другі – зусім іншае. Я вось нядаўна гледзеў фільм 2011 года выпуску – «Меняющие реальность». Памятаў гэты фільм як амаль шэдэўр, але, перагледзеўшы зараз быў вельмі расчараваны. Да такой ступені гэта атрымалася падробка. Вось і зразумей. Чалавек расце, з гадамі мяняецца яго ўспрыманне. Часам у лепшы бок. Для мяне «добры» твор – той, які адклікаецца ў ва мяне зараз, па тым ці іншым прычынам спрацоўвае, быццам бы я пры дапамозе гэтага твора дадаў у мазаіку апошні фрагмент – і ўсё склалася.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Как жить дальше будем?

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Ну, я…

СТАРШАЯ ДОЧЬ (перебивает). Ну, с тобой понятно. В целом. Ты из нас троих самая продвинутая.

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Обычная я.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Хорошо. Ты, обычная наша, поедешь назад к себе на учёбу, со своей крутой стипендией и прочими плюшками. Нам-то с тобой что делать, а, Вить?

СРЕДНИЙ СЫН. Бросать пить.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Надо же, здравые мысли в кои-то веки.

СРЕДНИЙ СЫН. Не могу больше… так.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Вообще удивительно, как ты мог «так» раньше.

СРЕДНИЙ СЫН пожимает плечами. Некоторое время все молчат.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Ну что ж. Теперь мы с вами сироты.

Длинная пауза.

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Спеть бы сейчас что-нибудь             … такое.

СТАРШАЯ ДОЧЬ. Печальное?

МЛАДШАЯ ДОЧЬ (кивает). Да. Только в горле ком стоит. Не могу.

ВНУК. Я хорошую песню знаю. Дедушка научил. Можно?

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Ну… попробуй.

ВНУК начинает петь весеннюю песню.

МЛАДШАЯ ДОЧЬ. А ты думаешь, это подходящая…

СТАРШАЯ ДОЧЬ жестом останавливает МЛАДШУЮ. После подхватывает за сыном. За ней через некоторое время начинает петь СРЕДНИЙ СЫН. Потом — МЛАДШАЯ ДОЧЬ. Поют хором. За спинами сидящих за столом появляются молодые БАБУШКА с ДЕДУШКОЙ и тоже поют ту же песню. За БАБУШКОЙ с ДЕДУШКОЙ из света возникают тени предков и вливаются в хор.

ЗАНАВЕС

08.10.2024 г.