Дыялогі з драматургамі. Алёна Іванюшэнка: пра п'есу «Тело времени» і словы, якія мы «з любоўю прамаўчым».
У верасні 2024 года прайшла Міжнародная драматургічная лабараторыя. За год, ідэі, што там нарадзіліся, сталі паўнавартаснымі тэкстамі, і мы вырашылі пагаварыць з іх аўтарамі, працягнуўшы цыкл «Дыялагаў з драматургамі».
Гэта не інтэрв'ю, а ператвораная ў пісьмовы тэкст размова з дасведчанымі драматургамі і пачынаючымі. Аўтар ідэі – Яўгенія Бачыла, рэдактар ЦБД.
Аўтар: Алёна Іванюшэнка
Самаідэнціфікацыя: частка нечага большага.
Адна выпадковая фраза: прыходзь яшчэ раз папіць чаёк.
П'еса: «Тело времени»
Период 1 –
слова,
которые мы с любовью
промолчим
Период 2 –
Говорят, без вести
пропал мой лучший
друг
Период 3 –
тусклость становится нежностью
*Драматургічная паэма Алёны — пазбаўленае акрэсленай фабулы і герояў, загорнутае ў «коўдру» з метафар і аблічча, развага пра жыццё. Канфлікт існуе на ўзроўні патоку і магчымасці ператварыць яго ў тэкст.
Вода снаружи вода по стеклу
Вода по воздуху
Вода по мне
Вода по волосам по шапке
По джинсам по носкам
По ботинкам по шнуркам
Вода по носу по коже
Вода не по глазам
Так давно так твердо там
Не по щекам
Жэня. Калі б ты ўявіла, што твой тэкст — гэта нейкі вобраз, то што гэта магло быць?
Алёна. Я нечакана ўзгадала: доўгі час, амаль з самага пачатку маёй пісьменніцкай дзейнасці ў мяне было жаданне стварыць тэкст пра час. І толькі зараз гэта адбылося, і зразумела я гэта толькі зараз...
Жэня. Як бы выглядаў твой час?
Алёна. Вельмі складана знайсці сімвал для яго і для таго факта, што час не мае ні пачатку, ні канца... Не хочацца казаць пра знак бясконцасці... Для мяне гэта нейкая бесперапыннасць і залежнасць ад ўсяго сучаснага. «Тело времени» – гэта тое, хто я як чалавечая адзінка, на якую тут і зараз паўплывае вельмі многа фактараў: і дажджлівае надвор'е, і яда, і мільён іншых рэчаў. Калі казаць пра нейкі дакладны сімвал, мабыць, гэта было б нешта звязанае з прыродай... Мабыць вада і яе асаблівасці - цякучасць , магчымасць «даць» ёй розныя станы... Вада, якая рухаецца. Але не рака, ці нешта падобнае, а вада, якая рухаецца па планеце Зямля. Ёсць жа глыбакаводныя, падземныя воды. То, што мы п'ём зараз з кубкаў. Вельмі падабаецца той факт, што дыназаўры таксама пілі менавіта гэту ваду, бо новай вады на планеце не пабольшала. Мне здаецца, гэта сімвал, які вельмі нас аб'ядноўвае. У ім быццам зашыфравана нейкае неадзіноцтва.
Жэня: Якім для цябе быў працэс напісання тэксту «Тело времени»?
Алёна: Для мяне гэты тэкст складаецца з мноства дэталей, гэта быццам канструктар. Работа была фрагментарнай, адзін кавалачак – калёсіка,якое складваецца з мноства дробных частак. Ты робіш гэтае кола, вываліўшы з каробкі ўсе дэталі. На лабараторыі я быццам будавала цэнтральную канструкцыю, якая дае мне раўнавагу, фундамент. Гэта была магчымасць скласці ў гатовы твор кавалачкі тэксту, што былі напісаны ў розныя перыяды і ў розных станах.
Жэня. Ну і тэксце ты пазначыла, што ён напісаны з 2022 па 2025 год. Атрымоўваецца, лабараторыя стала повадам спалучыць кавалкі, якія былі створаныя ў розныя часы?
Алёна. Повад – вельмі простае слова. Гэта была магчымасць паглядзець пад іншым ракурсам на тое, аб чым я працяглы час раздумвала і працягваю думаць зараз. А яшчэ лабараторыя дазволіла зразумець, для чаго гэта ўсё было напісана, дала сілы пакласці ўсё ў адну каробку... Мне б хацелася, каб людзі, якія будуць неяк ўзаемадзейнічаць з тэкстам, яны... быццам бы дазволілі сабе працаваць з рознымі дэталямі.
Жэня. Як прыходзіць разуменне, што некалі створаныя невялічкія тэксты зараз могуць стаць нечым новым? Каб не думаць, не хвалявацца аб «непатрэбнасці» гэтага, асабліва, калі няма нейкага дакладнага характару, сюжэта, фабулы...
Алёна. Гэты тэкст самы прыступны для нападу з тых, якія мною напісаны. Работа над ім – складаны душэўны працэс. Мае мінулыя п'есы вельмі разнастайныя, але яны былі зроблены з думкай і разуменнем, што аддам іх тэатральным людзям. Я ўсведамляла, што не заўсёды той ці іншы тэкст будзе пастаўлены, але было ясна – матэрыял створаны для тэатра, ён можа быць накіраваны на іншых людзей. А тут... я проста не думала. Гэта не гаворыць пра тое, што тэкст не сцэнічны, не гаворыць, што ён не для іншых людзей. Я проста прыбрала за дужкі пытанне пра тое, што будзе далей. Проста не магла не пісаць. Кавалачкі быццам самі ствараліся, чакаючы нечага. Тэкст, які напісаўся на лабараторыі супакоіў мяне. Прывёў мяне ў медытатыўны, спакойны стан, у якім я магу быць сведкай ўласных пачуццяў і слоў.
Я, отражаясь о голос,
Чувствую себя маленькой
Галактикой, в которой движутся
Звёзды, не лиричные бессчетные,
Но раскаленные воспаленные,
Те, что жгут Икара, жгут
мое существо, прожигают
Эти звезды двигаются во мне
Как тяжёлые шары
В бильярде, отскакивают,
Пружинят, бьются о стены.
Жэня. Лабараторыя, спецыфіка якой прадугледжвае сумесную работу з рэжысёрам, часта прымушае сутыкацца з пытаннямі кшталту «ці маю я права пісаць так, як адчуваю, а не так, як трэба». Ты на лабараторыі працавала ў пары з рэжысёрам з Кыргызстана Гаухар Ажігулавай. Па тваім адчуванням, якой была гэта сумесная творчасць?
Алёна. Камфортнай. Не ў сэнсе «зручнай», а ў сэнсе «блізкай». Павага – слова, якое дакладна апісвае нашу работу. Гаўхар файна злучае ў сябе беражлівасць і нейкую класную энергію, калі рэжысёр зараджае, «збірае» не толькі чалавека і яго тэкст, але і ўсё наўкол: прастору, гукі, сэнс. Я вельмі рада гэтаму знаёмству. Мы шмат размаўлялі пра нашы культуры, традыцыі, жанчын, абрады, якія звязаныя з жаночым досведам. Гэта былі дужа цікавыя размовы. Добрая падтрымка тэмы тэксту, нашага лабараторнага паказу. Я не публічны чалавек, не экстраверт, не чытаю ўголас свае п'есы. Але яна мяне пераканала, што ў сітуацыі прэзентацыі нашых напрацовак, тэкст павінна чытаць я перад усімі... Гэта быў быццам акт укаранення стану пакоя, пра які я пішу, і сама Гаўхар гэта адчула...
Жэня. Заўсёды цікава назіраць за тым, як па-рознаму складаецца работа аўтараў з рэжысёрамі, бо шмат чаго залежыць ад накірунку і зместу тэксту. Файна, калі нешта важнае могуць даць гутаркі, якія менавіта звязаны з нейкай сюжэтна-фабульнай канвой.
Алёна. Шчыра кажучы, для мяне такія размовы заўсёды з'яўляюцца рухавіком. Я магу пісаць п'есу, у якой будзе дакладны сюжэт, канфлікт, герой, але лепей за ўсё мне дапамагаюць менавіта размовы аб жыцці з маім калегам альбо рэжысёрам. Менш за ўсё я думаю пра матывіроўкі і шляхі, якімі павінны ісці мае героі – не магу так працаваць, мне балюча. Хутчэй знайду нейкае, больш агульнае пытанне, і калі наш дыялог «пераварыцца», я змагу прыйсці да некага рашэння. Вядома, шмат чаго залежыць і ад часу. Калі ён ёсць, я дазваляю сабе павольна пазбіраць адказы ад сусвету, каб яны пасля ўклаліся ў адзін дакладны для мяне адказ.
Внутри меня калейдоскоп
Цвета имеют границы
Не перемешаются
Они цельные
Может, это везение?
Была бы грязь,
Которую каждая из нас
Хоть раз но делала
Из пластилина, гуаши, акварели,
Бактерий, яйцеклеток и мозгов -
И сменала листок, выкидывала,
Обесточенная
Жэня. Ведаеш, здорава, што ў кожнага аўтара, нават, у кожнай п'есы ёсць асабісты падыход. Ты як драматург складаешся не з нейкага дакладнага спосабу работы, а, наадварот, з магчымасці ператварыць розныя падыходы ў сябе. Калі я вучылася на тэатразнаўскім, у нашых выкладчыкаў было крышачку супрацьлеглае разуменне крытычных тэкстаў. У нейкі момант думаеш, што наогул нічога не разумееш, дума замнога наўкол ўсяго. А праз нейкі час усведамляеш: розныя погляды людзей дазволілі выйсці ў сваю асобную плынь. Пры гэтым, усе тэксты розныя, таму і спектаклі розныя – кожны дыктуе свае умовы.
Алёна. Мне гэта вельмі блізка. У жыцці не фармулявала, але фармулюю зараз: я заўсёды запісваю тэкст, затым шмат разоў перачытваю, аналізую, дэканстуірую, а ў фінале вельмі здзіўляюся. Бачу нейкія хібы, драматургічныя правалы, але амаль заўсёды я іх пакідаю – мне здаецца, менавіта так правільна. Былі п'есы, якія былі створаны з поклічам пісаць, пры гэтым у іх былі дакладныя канфлікты і сюжэт. Пасля распісвала гэтыя гісторыі па шляху герояў, па трохактовай структуры. Нечакана для мяне ўсё супадала. Атрымоўваецца, рацыянальным розумам я разбіраю тое, што было народжанае падсвядомасцю. І гэта «народжанае» падыходзіць пад разуменне класічнай драматургіі, хаця я не рабіла гэта спецыяльна. Мой розум проста паламаў нейкую схему. Эта яшчэ адно пытанне, пра якое мне цікава разважаць: як у чарговым тэксце нешта праламалася, нешта пайшло супраць схемы, а нешта наадварот – па схеме. Я гляджу на гэта з шырока расплюшчанымі вачыма, аддаючы пасля «нагледжанае» ў камунікацыю з рэжысёрам, гледачом, з сусветам. Людзі з больш класічным падыходам могуць сказаць, што ў маёй п'есе ўсё пазбаўлена логікі. І гэта выклікае зацікаўленасць. Хочацца пісаць і размаўляць з людзьмі пра напісанае.
Жэня. Як ты ставішся да сітуацый, калі рэжысёры адаптуюць тэксты пад сваё разуменне? Можа, ёсць нейкая кропка «незвароту, калі адчуваеш: рэжысёр спрабуе зламаць цябе, і гэта ўжо не пытанне новых інтэрпрэтацый?
Алёна. Важна помніць вось што: свет дужа розны, як і людзі. Чалавек ніколі не зразумее адно аднаго. Некалі мяне гэта вельмі хвалявала – пішу тэкст і мяне не разумеюць. Не адчуваюць нечага важнага. Але ж я і не магу на гэта паўплываць. Я сказала для сябе нешта важнае так, як смагла. Мне трэба менавіта так паставіць словы, пакінуць недзе коснаязыкасць, дзесяць паўтарэнняў, якія некаму будзе сумна чытаць. Тут пра магчымасць сказаць нешта менавіта ТАК, і я ўдзячна нашаму часу, свету, што магу пакінуць гэтыя дзесяць паўтораў. Усё гэта дае творчаю прастору і тым людзям, якія працуюць з маім тэкстам.
Жэня. Які ён – спектакль, створаны рэжысёрам, які цалкам адчувае твае задумы?
Алёна. Чытанне, спектакль па твайму тэксту – гэта ўжо зусім не ты, і гэта важна разумець. Бывае сумніўна, бывае дзіўна, бывае «Не Я». Я імкнуся ў сябе пражываць гэта. Не ўяўляю, што ў гэтым розным-розным сусвеце, дзе ёсць розныя віды тэатраў, розныя віды сцэны, розныя мастацкія погляды, можа быць пастаўлены спектакль цалкам па маёй задуме. Толькі калі я сама буду ставіць. І то, ёсць такая фраза: «Самы лепшы спектакль – той, што ў цябе ў галаве, самая лепшая п'еса тая, што ў цябе ў галаве». Калі ўсё гэта становіцца рэальным... пачынаюць спрацоўваць вонкавыя фактары: у цябе ёсць дакладны, часцяком абмежаваны бюджэт, рэальная актрыса, якая сёння развіталася з хлопцам, альбо, наадварот, займела сёння сабачку. Вядома – ёсць пытанне прафесіяналізму, але ёсць і хвалі, атмасфера, сусветны час, які паўплывае на ўсё. Усё гэта ўжо задае дакладныя абмежаванні. У большай часткі выпадкаў мне цікава аддаць рэжысёру тэкст проста так, ведаючы, што ў будучым складзецца нешта кардынальна новае. І гэта нармальна. Амаль ва ўсё мае тэксты закладзены дыяпазон рашэнняў і прастора для калектыўнага патоку.
Жэня. Але дзе наступае той момант, калі рознасць людзей становіцца ўжо нечым такім, што можа выклікаць непрыязнасць, нежаданне ісці ў сумесную работу?
Алёна. Прыклад з п'есай «Шкура». Было шмат розных трактовак – у чытаннях маглі быць задзейнічаны ад двух да дваццаці актрыс, сам тэкст мяняўся. Усё гэта было па-свойму цікава. Я гатовая ўсё аддаваць у работу, мне цікавы розныя погляды. Прыемна, калі ў сучасным свеце рэжысёры ідуць у камунікацыю з драматургам, мы становімся суразмоўцамі. Разумею, што не ўсе прымаюць такі падыход. Бываюць розныя пытанні і нюансы, але класна калі мы даследуем сусвет адно аднаго. Гэта вельмі ўважлівая пазіцыя. Так і з Гаўхар было. Мы казалі пра ўсё, што атачала наша жыццё. Разважалі пра пошук апоры, пра што я і пісала. Але не хачу ісці ў непавагу да тэксту і непасрэдна да мяне – гэта вельмі цяжка. Хаця ў мяне такога амаль і не было: калі ты сама гаворыш пра гатоўнасць да зносін і ўсяляк узаемадзейнічаць, то людзі, як правіла, ідуць насустрач – цікавяцца адно адным.
опять не пиши мне скажут
не говори не жми не плачь
не представляй не открывай
И пожалуйста уже не пугай
говорите вы
говорю и я
Проклятье нимфы Эхо
прилипло аллергенной
пыльцой ко мне
Жэня. На твой погляд, «Тело времени» цалкам пра цябе? Альбо ў нейкі момант пачынаеш неўсвядомлена гадаваць новага героя ўсярэдзіне сябе?
Алена. Я так скажу: любыя бяседы пра тэкст, пра жыццё – семечкі. І тут невядома, што пачне прарастаць. Вядома, нейкія кавалкі тэксту пісаліся, накідваючы на мяне «сукенку» - нешта іншае, нязвыклае для мяне. Часткова – гэта магу быць я часткова – іншыя зярняткі, людзі, якія ва мне адлюстроўваліся.
Жэня. Як адчуць задавальненне ад сваёй работы?
Алёна. Мне вельмі важна чуць, слухаць, прысутнічаць побач з тэкстамі – рознымі, але асабліва з аўтатэкстамі. Калі я як жанчына чую напісанае жанчынамі... «ад всей себя». Асабліва каштоўнае чуць не не выскрабаныя, не расчасаныя да ідэалу думкі. Менавіта ў такія моманты я як чалавек планеты Зямля адчуваю сябе найменш адзінокай. Мы ўсё – адлюстраванне адно аднаго, і як быццам не адна я, а ўсё мы адчуваем сябе больш цэльнымі. Пасля нейкіх чытанняў альбо спектакляў глядачкі часта казалі: «Мне здавалася, што гэта казала я». І тут я не дадаю сабе кошту, а кажу пра эфект сапрысутнасці. Мне здаецца, праз яго мы зможам пражыць нешта неабходнае нам. Мабыць, жаданне дамагчыся ўсяго гэтага і жыве ўсярэдзіне мяне, калі я пішу.
Жэня. Тэкст перастае быць проста тэкстам, проста гісторыяй, сюжэтам і нечым яшчэ больш фармальным...
Алёна. Так, я пішу пра сябе, а ў той жа час і пра нейкую невядомую мне жанчыну гэтага свету, неабавязкова нават нашага часу. Адчуваю нейкую супольнасць: чытаю, напрыклад, «Север и Юг» Элизабет Гаскелл пра брудны індустрыяльны Манчэстэр 19 стагоддзя, альбо апавяданні Эліс Манро пра вясковае жыццё ў правінцыі Канады... Чытаю, бачу, як жанчына нешта тамака ходзіць, разважае. І разумею, што таксама магу сказаць: «яна – гэта я». Усе гэтыя гераіні ёсць ўва мне, а я ёсць у іх. Вядома, мне прасцей казаць пра жанчын, таму што ў нас ёсць нейкі падобны досвед, але на сам рэч дакладней сказаць – чалавечы досвед. Ён аб'ядноўвае ўсіх нас.
давление подводное
усмирит
раздавит выдавит ли из тела
ненужное
пережует ли
Жэня. У нашай гутарцы, як і ў сваім тэксце ты кранаеш тэму супакою. Як думаеш, твой тэкст пра спакой, які ўжо існуе, альбо пра спробу яго дасягнуць? Калі я чытала, у мяне было адчуванне хаоса, быццам праз яго спрабуеш дайсці да спакою – душэўнага і фізічнага. Быццам ідзеш праз розныя сюррэалістычныя перашкоды – глеістыя лабірынты, сцены з галля...
Алёна. Паспрабуем зрабіць аналогію праз медытацыю. Чалавек медытуе. Шумы нікуды не знікаюць – сэрца, дыханне, нязручнае поза. Ты толькі за гэтым назіраеш, ніякім чынам не ацэньваеш. У папярэдніх п'есах я казала прамым тэкстам пра жудасныя рэчы. Тутака ж мне вельмі хацелася знайсці кропку, з якой буду назіраць, сведчыць. І, мабыць, чалавек у спакоі не будзе пісаць пра спакой. Вядома, гэта была мая кропка спакою. Больш за тое – пошук раўнавагі і пазіцыі назіральніка... Хацелася сказаць усе складаныя словы, пры гэтым не пакідаючы сваёй позы лотаса. Не ўсё нам падуладнае. Нешта ёсць у зоне нашага кантролю, яле шмат чаго ў жыцці па-за нашага кантролю. І на гэта важна глядзець... шчыра. У тэксце я зрабіла спробу паглядзець на гэта, але паглядзець сядзячы. З-за гэтага нават у мяне самой ўзнікае непаразуменне :»А ці варта гэта выносіць на публіку?». У мяне часта пра гэта пытаюцца ў кантэксце самых розных маіх работ.
Жэня. Ведаеш, захацелася злучыць гэта пытанне са словамі глядачак пра тое, што яны ў тваіх тэкстах чуюць сябе. Мне здаецца, што менавіта ў гэтым і есць важнасць гучання твайго і вялікай колькасці падобных, не канвенцыйных драматургічных тэкстаў. Яны як раз і патрэбны, каб паказаць усе «адрозніванні» тэатра, сусвету, нас. Я думаю, гэта важна як дляя цябе, так і для людзей, якія вывучаюць тэатр, якія жадаюць пачуць са сцэны нешта роднае, адчуць сябе не самотнымі.
Алёна. Так, гэта файна адчуваць, што ты не адзін.
непокой колышет на волнах после грозы
опуская руку в воду
Утянет ли
поможет ли
успокоит ли
говорят один глоток в двадцать минут
говорит телу что все в порядке
говорят те кто ждут ли еще что
Еще сказать себе
подождать
Жэня. Па-сутнасці, у твайго тэксту трохчасная структура. Што для цябе гэта лічба «тры»? Бо яно такое, часам містыка-міфалагічнае.
Алена. Яно не з'явілася тут неяк спецыяльна. Калі тэкст пачаў «грукацца», я круціла, вярцела гэтыя кавалкі. У нейкі момант зразумела, што «досыць». Вакол гэтага слова быццам ёсць нейкі негатыў, але для мяне яно вельмі важна як светапогляд. Гэта пра тое, што ты не «пераядаеш», не выплюхваеш праз край, і пры гэтым не сыходзіш у нейкую аскезу. Месца пасярэдзіне – дастаткова для жыцця, дзе няма ніякай сквапнасці.
Жэня. Калі няма мэты забраць усё, што толькі можна?
Алёна. Так, і я не толькі пра грошы кажу. Напрыклад, пра кар'еру драматурга. Пра сябе як пра гледача, чалавека, які любіць чытаць кніжкі. Вось у столька-та часу я магу прачытаць столька-та кніг... Тут не пра адмову ад задавальнення, але і не пра пагоню за нейкай неверагоднай колькасцю гэтага задавальнення. Гэта «досыць» для мяне, маёй псіхікі, сэрца. Урэшце, калі я пішу, заўсёды ўзнікае звычайнае пытанне – калі спыніцца? Калі спыніцца рэдагаваць, сумнявацца і задаваць пытанні «ці ўсё так», «ці правільна склалася». І вось калі ўсё часткі склаліся «вось так», мне здалося, што прыйшло яно - «досыць».
Жэня. Калі тэкст ужо напісаны і пражыты, ты можаш для сябе сфармуляваць – што для цябе гэтае раздзяленне на часткі, перыяды? У нейкі момант я злавіла сябе на тым, што яны – своеасаблівая візуалізацыя набліжэння да спакою. Успамінаючы маю аналогію з галлём і сценамі: першая частка – найбольш «жорсткая» сцяна з глею і галля, усё яшчэ трэба неяк пабароцца з імі, але ўжо ўсё даецца лягчэй. Да трэцяга перыяду ты ўжо набліжаешся больш спакойна, варта прыбраць толькі трохі лісця. А затым фінал – наступае катарсіс, а разам з ім і супакой. Перашкода перастаюць быць перашкодамі, быццам адбываецца сваеасаблівы працэс падыходу да прыняцця ўсяго, і «тусклость становится нежностью».
Алёна. Вот ты як раз і сказала слова, якое мне хацелася сказаць: розныя стадыі і быццам набліжэнне для прыняцця.
Жэня. Значыцца, я невыпадкова адчула. З
Алёна. Так, набліжэнне да прыняцця. Але я не думаю, што гэтыя веды неабходны людзям для ўзаемадзеяння з гэтым тэкстам. Мне здаецца, з ім можна працаваць па-рознаму, у тым ліку дзякуючы метафарам. Але для мяне адбіўкі і назвы былі пра час, працэсуальнасць. Главы даюць фіксацыю таго, што некаторы перыяд сыходзіць на «нуль». Пачынаецца новы этап.
Ты как будто, нет, не останавливаешь время, куда там, а просто чуть-чуть, капельку его длишь.
Или не так
его возвращаешь
Куда и кому?
Время самому времени, самому себе
Мир был водой
Динозавры пили воду
Я вот пью чай
Новой воды на земле не появилось с тех пор
Эта вода - для тебя
Ты, чинящий, строющая, топчущий, смотрящая, учащая, любящие, протирающие, творческие, смущающие, кричащие и молчащие, дико скучные, любые, мы любые
это вода - для тебя
РТБД/ЦБД 19 верасня, 4 і 22 кастрычніка
РТБД/ЦБД 15 верасня