test

Цэнтр беларускай драматургіі ў 2025 годзе

РТБД/ЦБД вынікі 2025 года

2025 год падыходзіць да свайго фіналу. Для Цэнтра беларускай драматургіі ён быў па-сапраўднаму актыўным і важным.
За мінулыя 365 дзён мы:

– Рэалізавалі праект "Рэтраспектыва", у межах якога адбыліся сцэнічныя чытанні п’ес розных дзесяцігоддзяў – "Гісторыя дзіўнага свету" Алены Паповай, "Сталіца Эраўнд" Сяргея Гіргеля, "…І лісце вернецца да каранёў" Аляксандра Савухі;
– Падрыхтавалі лекцыі, прысвечаныя творчасці Рыда Таліпава, Валерыя Маслюка, Юрыя Міроненкі, тым самым працягнуўшы цыкл "Беларуская рэжысура ХХ стагоддзя";
– Стварылі спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД" – сцэнічнае разважанне пра Радзіму і сваё месца;
– Ажыцяўлілі Тыдзень беларускай драматургіі "Рэтраспектыва". Падчас яго былі праведзены лекцыі, майстэрні пісьма і спектакля, сцэнічныя чытанні і іх абмеркаванні, а таксама паказаны спектаклі з рэпертуару Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі;
– Арганізавалі XIV Міжнародную драматургічную лабараторыю, у межах якой шэсць беларускіх аўтараў зрабілі эскізы сваіх п’ес. Далей яны стануць цэласнымі мастацкімі творамі;
– Працягнулі праект "Дыялогі з маладымі драматургамі". Там мы размаўляем з удзельнікамі мінулых лабараторый ЦБД;
– Пабывалі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, дзе былі паказаны спектаклі "МАЙ ХОМЛЭНД" і "Вечар". Адбыўся сапраўдны дыялог двух такіх розных, але аднолькава ўнікальных культур;
– Аднавілі нашу электронную бібліятэку. Зараз там можна знайсці творы Анатоля Дзялензіка, Васіля Ткачова, Улады Альхоўскай, Ксеніі Шталенковай і іншых аўтараў;
– Правялі творчую лабараторыю, у фінале якой студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прэзентавалі абразок "Вечарэе" паводле навуковай працы Мікалая Лазоўскага.


Да сустрэчы ў 2026 годзе. Мы ведаем, што ён будзе таксама яркім, напоўненым розным праявамі і адценнямі беларускай драматургіі.

30.12.2025 г.
Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 14 і 28 студзеня, 10, 25, 28 лютага

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 8 і 22 студзеня, 8 і 20 лютага