Чытанне п'есы «Я, бабуся, Іліко і Ларывон» Надара Думбадзэ і Гігі Лордкіпанідзэ
РТБД/ЦБД 26 кастрычніка
Чытанне п'есы ў рамках праекта «Сучасная класіка»
- Пераклад: Андрэй Макаёнак
- Рэжысёр: Алена Зміцер
- Мастак: Марына Алекна
- Працягласць: 2 г. без антракту
- 12+
Цэнтр беларускай драматургіі і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п'есы «Я, бабуся, Іліко і Ларывон» Н. Думбадзэ і Г. Лордкіпанідзэ.
«Я, бабуся, Іліко і Ларывон» – знакаміты раман Надара Думбадзэ, надрукаваны ў 1960 годзе. Грузінскі каларыт і сакавіты гумар адразу пераносяць у сонечную Імерэцію. Падлетак Зурыко часам спрачаецца з бабуляй, сябруе са старэйшымі Іліко і Ларывонам, патроху пазнаючы дарослае жыццё. Здавалася б, выдатная гісторыя сталення, але дзеянне адбываецца ў 1941 годзе – як раз тады, калі прыходзіць вайна.
Чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
Квіткі замовіць тут: https://rtbd.by/spectacles/ya-babusya-iliko-i-laryvon/#tickets
Фотасправаздача:
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада