Цэнтр беларускай драматургіі і культурны хаб Ок16 запрашаюць 12 траўня а 20 г. на прэзентацыю тэксту/work in progress «Сиамские близнецы (Прощай Персональный Иисус)» Юры Дзвакова, рэжысёр – Маша Таніна. Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя, запісацца можна тут. Уваход ажыццяўляецца па чэк-бару.
Працягваем фармат камерных чытанняў у прасторы Руін бара Ok16. Вы пацягваеце свой любімы напой, мы – чытаем сучасную драму. У гэты раз вас чакае сюрпрыз: п'еса Юры Дзівакова, які больш вядомы як рэжысёр (спектаклі «Песнь песней», «Крестовый поход детей» у Artcorporation
Клоун, святар, сіямскія двайняты – здаецца, як яны могуць быць узаемазлучаны? Героі становяцца архетыпамі, аўтар падрывае звыклае ўспрыманне рэальнасці, даследуе паняцця ахвярнасці, гвалту і святасці. У кожнага свая вера, і кожны гатовы яе апраўдаць.
Праект створаны Цэнтрам беларускай драматургіі і культурным хабам Ок16 . П'еса была паказана ў рамках майстэрскай маладой рэжысуры фэсту «M.@rt.кантакт-2014».
- Драматург: Юра Дзівакоў
- Рэжысёр: Марыя Таніна
- Акцёры: Паліна Дабравольская, Марына Дземідчык, Аляксей Саунін, Ілля Ясінскі
- Медыя, гук, святло: Максім Квартальны
12 траўня 2019 гады ў 20.00
Уваход ажыццяўляецца па чэк-бару 10 руб. (частка сумы ўваходзіць у кошт напою)
Руін бар Ok16 (Кастрычніцкая 16к27)
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада