Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
16+
Аднойчы два сябра завязлі ў марозным-марозным лесе. Машына зламалася, а побач ні душы. Што рабіць у такім выпадку? Асабліва, калі ў лес прывяла таямніца, і адзін з герояў лічыць яе важнейшай за жыццё. Ці дапаможа ў гэтай сітуацыі сяброўства? “Мароз” — трылер, у якім аўтар не без чорнага гумару задае экзістэнцыяльныя пытанні.
Канстанцін Сцешык – беларускі драматург, чые тэксты неаднаразовыя траплялі ў шорт-лісты драматургічных конкурсаў і фестываляў (“Любимовка”, “Ремарка”, “Евразия”, “WriteBox” і г.д.). Яго п’есы былі апублікаваны ў зборніках, пастаўлены ў Беларусі і за мяжой. У РТБД ідзе спектакль «Камень дурасці», па п’есах Канстанціна Сцешыка адбываліся чытанні «Галава» і «Сябра мой».
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
РТБД/ЦБД 28 лістапада
РТБД/ЦБД 16 лістапада
РТБД/ЦБД 4 лістапада