test

Чытанне п'есы "...І лісце вернецца да каранёў" Аляксандра Савухі

Юнацтва – яно такое: хочацца гуляць дый не слухаць старэйшых. Тусоўкі, сябры, каханне. Аднак дзе тая мяжа паміж “асалодамі маладосці” і “звярнуць не туды”? І ці мае жыццё сэнс без павагі да сям’і і сваіх каранёў? Асабліва, калі спрабуеш выбудаваць дыялог з самім сабой, навакольным светам і мінулым. Драматург прапануе калаж рэальных і ўяўных гісторый – аднак аднолькава важных.

Аўтар: Аляксандр Савуха
Рэжысёр: Марыя Гардзіенка
Пераклад:
Вольга Кавалеўская
Працягласць:
1 г. без антракту
Узроставыя рэкамендацыі: 18+
Мова: беларуская і руская

Аляксандр Савуха – беларускі драматург, п’есы якога траплялі ў шорт- і лонг-лісты розных драматургічных конкурсаў.  П’еса “…І лісце вернецца да каранёў” у 2018 годзе патрапіла ў шорт-ліст Конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі “WriteBox”.

Ролі выконваюць: Ігар Сідорычк, Ганна Анісенка, Сцяпан Краўчук, Алесь Ніканенка, Надзея Цвяткова, Юлія Гружэўская, Ганна Лебедзева.

Чытанне адбудзецца ў межах праекта “Рэтраспектыва”.
“Рэтраспектыва” – праект Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога адбудуцца чытанні п’ес 1990-х, 2000-х і 2010-х гадоў. Драматургі заўсёды прапаноўваюць актуальныя для свайго часу праблематыку, герояў і формы тэкстаў. Экспрэс-рэтраспектыва дазваляе ўбачыць як адрозненні, так і падабенства п’ес розных гадоў. На працягу некалькіх месяцаў са сцэны прагучаць тэксты Алены Паповай, Сяргея Гіргеля і Аляксандра Савухі.

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, “правобраз” спектакля. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Квіткі можна набыць тут.

25.03.2025 г.
Майстэрня пісьма

РТБД/ЦБД 6 красавіка

Майстэрня спектакля

РТБД/ЦБД 5 красавіка

Лекцыя "П'еса як канструктар"

РТБД/ЦБД 4 красавіка