МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ ТЭАТР ДРАМЫ І КАМЕДЫІ ІМЯ В. І. ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА
ЦЭНТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ
ЦЭНТР ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ РЭЖЫСУРЫ
прадстаўляюць праект
«Зефір»
«Зефір» – сумесны праект Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры і Цэнтра беларускай драматургіі, які адбудзецца ў рамках V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча ў г. Бабруйску. Каманда драматургаў, рэжысёраў, тэатразнаўцаў з Мінска разам з акцёрамі тэатра г. Бабруйска на працягу пяці дзён фестывалю будуць шукаць шляхі ўзаемадзеяння і кантакту ў сучасным тэатральным працэсе. Чытанні сучаснай драматургіі, лабараторыя дакументальнага тэатра, «круглы стол», абмеркаванне створаных работ – усе гэтыя накірункі істотны для ўсталявання якаснага і прадуктыўнага дыялога паміж маладымі тэатральнымі сіламі краіны. Такая камунікацыя з'яўляецца найгалоўнейшай задачай праекта, а прыцягненне ўвагі да сучаснай беларускай рэжысуры і драматургіі – неабходны шлях да дыялога з гледачом.
ЦЭНТР ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ РЭЖЫСУРЫ
прадстаўляе:
Праграма чытанняў:
28 КАСТРЫЧНІКА а 17 г.
Чытанне п'есы «Спички» Канстанціна Сцешыка. Рэжысёр: Валянціна Мароз (малая сцэна Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі В. І. Дуніна-Марцінкевіча).
29 КАСТРЫЧНІКА
15.00
Чытанне п'есы «ХурЬма» Наталлі Слашчовай. Рэжысёр: Антон Макуха (малая сцэна Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі В. І. Дуніна-Марцінкевіча).
16.30
Чытанне п'есы «Человечек» Паўла Расолька. Рэжысёр: Юлія Альшэўская (малая сцэна Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі В. І. Дуніна-Марцінкевіча).
30 КАСТРЫЧНІКА ў 15.30
Чытанне п'есы «Лондон» Максіма Дасько. Рэжысёр: Алена Сілуціна (малая сцэна Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі В. І. Дуніна-Марцінкевіча).
31 КАСТРЫЧНТКА а 11 г.
Чытанне казак для дарослых: «Сказка о сдобных булочках и человеке, который очень хотел летать» Наталлі Лішык, «Ша-ша з левага чаравіка» Алены Мальчэўскай, п’еса-казка «Пясчаны замак» Сяргея Кавалёва
Рэжысёр: Наталля Ляванава.
(Кафэ-клуб "АRТиШОК", будынак Драмтэатра)
ЦЭНТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ
прадстаўляе:
«Gorod.doc»
У рамках V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча ў г. Бабруйску пройдзе чатырохдзённая лабараторыя «Gorod.doc». З 27 па 30 кастрычніка 2015 г. каманда беларускіх драматургаў, рэжысёраў і акцёраў правядзе тэатральнае даследаванне горада Бабруйска.
Тэхналогія «вербацім», пры дапамозе якой будзе стварацца праект, дазволіць яго ўдзельнікам «выйсці з-за куліс» і акунуцца ў свет рэальнага горада з яго легендамі і міфамі, са звычайнымі і незвычайнымі жыхарамі бабруйскіх вуліц і двароў. З чаго кампануецца жыццё гарадской прасторы? З якіх людзей яно складаецца? Якія вобразы жывуць у галовах жыхароў, і якія рэаліі іх абкружаюць?
Маладыя мінскія драматургі і рэжысёры сумесна з акцёрамі Магілёўскага абласнога тэатра паглядзяць на горад праз прызму дакументальнага тэатра, стварыўшы з тэкстаў, створаных пры дапамозе інтэрв'ю, адзіны мастацкі твор.
Драматургі-удзельнікі лабараторыі: Дзмітрый Багаслаўскі, Сяргей Анцэлевіч, Віктар Красоўскі.
Фінальны паказ у рамках фестывалю адбудзецца 30 кастрычніка ў 17.30
Месца правядзення:
г. Бабруйск (малая сцэна Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі В. І. Дуніна-Марцінкевіча).
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада