Працягваем загадзя знаёміць вас з лабараторнымі тэкстамі! Драматург Андрэй Іваноў і рэжысёр Дзяніс Паршын расказваюць пра п'есу «Август 6»
Андрэй Іваноў:
Аб чым будзе мой лабараторны тэкст? Хлопчык, космас, дзіўныя істоты. П'еса называецца «Август 6». Яна пра прымірэнне дзіця са смерцю маці, там многа фантазій маленькага хлопчыка, але пры гэтым гісторыя, што апісана ў п'есе, рэальна.
Для мяне гэта спроба расказаць дзецям пра вельмі важныя і часам жахлівыя рэчы. Мяркую, што п'есу можна назваць тэрапеўтычнай.
Што тычыцца парнай работы: як заўсёды, асноўнае ўзаемадзеянне з рэжысёрам адбываецца непасрэдна на лабараторыі. У мяне гэтак, не ведаю, як у іншых. Мы плённа папрацавалі з Дзянісам, увесь час падтрымлівалі адзін аднаго. Мяркую, з тэкстам ўсё атрымаецца.
Дзяніс Паршын:
«Август 6» – універсальны твор. У гэты матэрыял закладзены «драматургічны люфт» – я гэта назову так. Іншымі словамі, у задуме ёсць рухомыя «сэнса-пазлы», перастаўляючы якія, магчыма змяняць сэнс тэксту, у залежнасці ад аўдыторыі альбо настрою... Альбо розуму. (Усміхаецца). Гэта як добрая гульня на развіццё, у якой маг і вядучы – ты сам.
Праз такую дзіцячую гульню ёсць магчымасць сказаць пра нешта важнае. «Август 6» – гэта магчымасць, гуляючы, знайсці адказы на зусім не дзіцячыя пытанні.
Калі мы сустрэліся на лабараторыі, у Андрэя ўжо была даволі цэльная, ужо сфарміраваная ідэя, ператвараць якую ў задуму было адным задавальненнем. Чаго толькі варты адзін з персанажаў – Туманнасць Валасы Веранікі. Сюжэт пераказваць ня буду. Пачытаем разам.
* Вясной 2017 года адбылася VI Драматургічная лабараторыя Цэнтра беларускай драматургіі. Шэсць драматургаў і шэсць рэжысёраў, якія сфарміраваліся ў пары, на працягу некалькі дзён распрацоўвалі канцэпцыі будучых п'ес. Тэксты будуць гатовыя ў кастрычніку, а напрыканцы восені ў Цэнтры беларускай драматургіі адбудуцца чытанні новых п'ес. Сачыце за навінамі!
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада