Шаноўныя сябры, нагадваем вам, што вясною мы правялі VI Драматургічную лабараторыю, і да 15 кастрычніка ў нас ўжо будуць гатовыя п'есы! А покуль мы распачынаем падрабязна знаёміць вас з лабараторнымі парамі і іх ідэямі.
Першымі распавядаюць пра новую п'есу драматург Аляксей Макейчык і рэжысёр Сяргей Анцэлевіч:
Аляксей Макейчык
«П'еса пакуль без назвы, мы над гэтым працуем. Гэта будзе тэкст пра каханне, пра тое дзіўнае і мілае, што ёсць у людзях, што замінае ім адчуваць сябе шчаслівымі і не адзінокімі. Пра боязь перад рашэннямі і пераменамі. Пра нежаданне мяняцца і чуць тых, хто побач».
Сяргей Анцэлевіч
«Гэта будзе ціхая п'еса, можа быць, з маленечкімі ўспышкамі. Большая частка падзей, магчыма, застанецца па-за кадрам. У п'есе будзе акцэнт на тое, што насамрэч уздзейнічае на штодзённае жыццё сучаснага чалавека, у тым ліку гэта і сацыяльныя сеткі: інстаграм, укантакце. Яны будуць уплываць на ўзаемаадносіны жанчыны і мужчыны, што жывуць разам на кватэры, якую здымаюць.
Мы з Лёшам падчас лабараторыі кожны дзень накручвалі кругі па санаторыі і па-за яго межамі, а пасля і па Мінску, кідаючы ў топку будучай п'есы назіранні за людзьмі і ўзнікаючыя з іх ідэі. Думаю, што гэта карысна як і для нашага здароўя, так і для прадстаўленага ў будучым тэксту. (Усміхаецца)».
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада