test

Лекцыя "Беларуская рэжысура: Андрэй Андросік"

Мы працягваем знаёмства з беларускімі рэжысёрамі ХХ стагоддзя.

13 сакавіка (чацвер) у 18:00 пройдзе лекцыя "Беларуская рэжысура: Андрэй Андросік". Зараз гэтага рэжысёра ведае не так шмат наведвальнікаў тэатраў. Аднак тэатральныя пошукі Андрэя Андросіка займаюць значнае месца ў гісторыі беларускага тэатра.

На працягу многіх гадоў Андрэй Андросік увасабляў свае задумы на тэатральнай сцэне, але найбольш яркім стаў апошні этап яго творчасці  – праца ў ТЮГу. Імкнучыся пераасэнсаваць ідэю спектаклей для юнага гледача, ён хацеў стварыць “культурны асяродак сям’і”. Гэта было звязана з задумай аб тым, што тэатр здольны садзейнічаць станаўленню ўзаемаадносін дзяцей і бацькоў, а таксама –  фармаванню паўнавартаснай асобы. На лекцыі вы зможаце не толькі даведацца пра жыццё і творчасць Андрэя Андросіка, асаблівасці яго рэжысуры, але і паразважаць пра тэатр для дзяцей і тое, якім ён можа і нават павінен быць.

Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.

*Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

Дата і час: 13 сакавка (чацвер), 18:00.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна.

Уваход па рэгістрацыі.

06.03.2025 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая