6 красавіка (нядзеля) у 12: 00 у межах Тыдня беларускай драматургіі "Рэтраспектыва" адбудзецца "Майстэрня пісьма". Разам з драматургам Аленай Іванюшэнка вы зможаце дакрануцца да працэсу стварэння тэкстаў:
"П'есы нараджаюцца дзіўным чынам. Праз выпадковую фразу, пстрычку па лбе альбо рогат чаек. Бывае, нараджаюцца не са слоў.
Вопыт у напісанні тэкстаў не мае значэння: наша майстэрня – гэта ў першую чаргу сустрэча. Яна не пра строгія схемы. Мы пагуляем у "выпадковасці", "пагаворым" з інтуіцыяй, даверымся нечаканаму. А яшчэ, адно аднаму. Бо тэатр – месца сустрэчы жывых людзей. Спрабаваць і адпускаць кантроль можа быць хвалююча, але, я спадзяюся, нас гэта не збянтэжыць".
Працягласць: 4 гадзіны з перапынкам (не пужайцеся, будзе цікава).
Колькасць месцаў абмежаваная. Уваход па рэгістрацыі.
РТБД/ЦБД 6 красавіка
РТБД/ЦБД 5 красавіка
РТБД/ЦБД 5 красавіка
РТБД/ЦБД 4 красавіка