27 чэрвеня ў 18:00 запрашаем на лекцыю “Невядомая драматургія: аблічча беларускай класікі”.
У многіх выбітных беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў можна знайсці цікавыя п'есы, пра якія не вельмі часта гавораць у культурнай прасторы сучаснай Беларусі. Нераспаўсюджанасць драматургічных тэкстаў абумоўлена абставінамі, у якіх жылі аўтары. Да таго ж, многія з іх увайшлі ў гісторыю беларускай літаратуры як майстры паэзіі і прозы. Таму невялікія драматургічныя творы могуць застацца незаўважанымі на фоне буйных паэм, раманаў, аповесцей. Але гэтыя драмы таксама з'яўляюцца спадчынай беларускіх класікаў. Малавядомыя п'есы знакамітых літаратараў дапамогуць нам адкрыць новыя грані іх творчай і чалавечай індывідуальнасці, а таксама больш раскажуць пра гістарычны кантэкст, у якім існавалі гэтыя пісьменнікіі паэты.
Ян Баршчэўскі, Якуб Колас, Іван Шамякін, Уладзімір Караткевіч – усе яны спрабавалі сябе ў драматургіі.Многія п'есы ўвасабляліся на сцэнах вядучых тэатраў БССР. Спектаклі часта станавіліся рэзананснымі. Але чаму пра гэтыя тэксты так рэдка гавораць у кантэксце сучаснага тэатральнага мастацтва Беларусі? Як драматургічныя творы адрозніваюцца ад празаічных і паэтычных тэкстаў аўтараў? Ці разглядаліся ўп'есах тыя тэмы, якія класікі паднімалі ўіншых, больш знакамітых сваіх творах? Альбо праз драматургію літаратары раскрывалі другі бок сваёй творчай асобы? Аб гэтым вы зможаце паразважаць на лекцыі разам з Яўгеніяй Бачыла – рэдактарам ЦБД, тэатразнаўцай.
Дата: 27 чэрвеня, 18:00.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Кантакты:
РТБД/ЦБД 19 снежня
РТБД/ЦБД 15 студзеня
РТБД/ЦБД 28 лістапада