test

Лекцыя "Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі"

14 мая (серада) у 18:00 запрашаем на лекцыю "Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі". Анатоль Ляляўскі – рэжысёр, педагог, драматург, народны артыст БССР. Ён стаяў ля вытокаў беларускага тэатра лялек – складанага і метафарычнага.

Анатоль Ляляўскі імкнуўся зрабіць тэатр, які не проста забаўляе лялечнай імітацыяй людзей і жывёл, а задаецца філасофскімі пытаннямі. Якія шляхі пастаноўшчык абраў для таго, каб пераасэнсаваць сутнасць тэатра прадмета і яго магчымасці? Аб гэтым вы зможаце даведацца на нашай лекцыі.

Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.

Дата і час: 14 мая, 18:00

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна.

Уваход па рэгістрацыі.

Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

05.05.2025 г.
Спектакль "Хам"

РТБД/ЦБД 27, 28 сакавіка, 9, 22 красавіка і 2, 22 мая

Спектакль "Вечар"

РТБД/ЦБД 15 сакавіка, 25 красавіка і 21 мая

Спектакль "МАЙ ХОМЛЭНД"

РТБД/ЦБД 11 сакавіка, 7, 29 красавіка, 14 і 30 мая