test

Улада Альхоўская

Драматург, пісьменнік, сцэнарыст

Нарадзілася 16.04.1988 у Мінску. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, стала мпецыялістам па міжнародных адносінах, працавала перакладнікам, журналістам і рэдактарам.

З 2011 года апублікавана больш за 35 аўтарскіх раманаў у жанрах дэтэктыў, псіхалагічны трылер, містыка. У 2019 годзе серыя псіхалагічных трылераў «Леон Аграновский и Анна Солари» была адзначана літаратурнай прэміяй «Бегущая по волнам» (за лепшы жаночы вобраз у мастацкай літаратуры).

У 2018 годзе прадставіла першыя драматургічныя творы – «Трикстер Клуб», «Офис в цэнтре, округ Рай», «Комната Че» і інш. П'еса «Трикстер Клуб» была пастаўлена ў Мінску, Санкт-Пецярбургу, Міясе, Самары, Разані. У 2020 годзе спектакль «Трикстер Клуб» Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра ўвайшоў у спіс фіналістаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Трагікамедыя  «6 утра, американо» увайшла ў спіс 10 лепшых п'ес 2019 года па выніках міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Автора — на сцену!», арганізаванага Нацыянальнай асацыяцыяй драматургаў (Расія) і ООО «Театральный агент». П'еса таксама была пастаўлена ў Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры.

У 2023 - 2024 гады выйшлі зборнікі п'ес «Добро пожаловать в Трикстер Клуб!» (Rugram, Масква), «Аватары театра» (ІД «Беларусь»). 

П'есы Улады Альхоўскай уваходзілі ў лонг- і шорт-лісты такіх міжнародных конкурсаў, як «Монодрама-2019», Конкурсу радыёп'ес, арганізаваны радыё ВПС, «Время драмы», «Исходное событие — XXI век», конкурс дзіцячай драматургіі «Asyl», «ЛитоДрама», конкурс п'ес для падлеткаў «Своя территория», «Маленькая ремарка», «Большая ремарка», «Действующие лица» (таксама перамога ў адмысловай намінацыі «Действующих лиц» супольна з часопісам «ДрамТеатр»). Адна з п'ес стала лаўрэатам мижнароднага конкурсу пры Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы мастацтваў.

Персанальны сайт аўтара: https://olhovskaya.ru/