test

Шаўчук Юлія

Актрыса, рэжысёр, драматург

Нарадзілася ў 1984 годзе ў Кобрыне, Брэсцкая вобласць. Вучылася ў Беларускім універсітэце культуры (БДУКіМ, 2002-2007) па спецыяльнасці рэжысёр, педагог, выкладчык спецыяльных дысцыплін. З 2006 па 2010 як акторка і памочнік рэжысёра працавала ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Мінск). З 2010 года — актрыса Беларускага Свабоднага тэатра.

Першы свой драматургічны тэкст — вербацім «Животное» — напісала ў лістападзе 2012 года (пастаўлены ў Беларускім Свабодным тэатры, рэж. У.Шчэрбань).