test

Саўчанка Андрэй

Рэжысёр, акцёр, выкладчык, дыктар, тэлевядучы, канферансье 

Галоўны рэжысёр TEATRKOMPANIA, режысёр тэатра імя Янкі купалы. Выкладчык Акадэміі мастацтваў (кафедра Акцёрскага майстэрства, 2000-2014гг.). Ставіць спектаклі, здымае кіно, ТВ-праекты, вядучы майстар-класаў і джазавых канцэртаў, піша сцэнарыі, ладзіць прэзентацыі. 

У 2013 годзе на лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі была напісана п'еса «Бі-Лінгвы, ці Кураня з сэрцам», якая атрымала дыплом Х міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар»(2013г.) за удзел у сумесным праекце фестывалю і ЦБД «КуфарДрамаЛаб», а таксама перамагла ў конкурсе «Сучасная беларуская грамадзянскасць – 2013». 

Спектакль удзельнічаў у беларускай праграме фестывалю «ТЕАРТ-2014». 

У 2015 годзе спектакль « Би-Лингвы» (Тэатральны праект Андрэя Саўчанка і Цэнтра беларускай драматургіі) запрошаны на пазаконкурсную праграму «Маска+» фестывалю «Золотая маска». 

 
 
  

відэа: www.vimeo.com/27054940