Васючэнка Пятро
Пісьменнік, драматург, крытык, літаратуразнаўца, эсэіст, кандыдат філалагічных навук
Нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. У 1983 годзе – аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, дзе потым працаваў навуковым супрацоўнікам. Займаўся даследаваннем спадчыны Янки Купалы і іншых празаікаў, драматургаў. З 1997 года – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры ўніверсітета замежных моў. Аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых манаграфій, артыкулаў, а таксама кніг прозы і вершаў.
Вядомы як дзіцячы пісьменнік і драматург. Адзін з заснавальнікаў жанру фэнтэзі ў беларускай літаратуры. Аўтар п’ес “Страшнік Гам”, “Навагодні дэтэктыў”, “Маленькі збраяносец”, “Новы Калабок” і іншыя.
У 1997 годзе п’еса “Маленкі збраяносец” была адзначана першай прэміяй у намінацыі “П'есы для дзіцячага тэатра” на Рэспубліканскім конкурсе беларускіх драматургічных работ. Драматычныя творы ўвайшлі ў рэпертуар Тэатра юнага гледача, Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” і іншых.
Таксама Пятро Васючэнка з’яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій “Гліняны Вялес” і “Блакітны свін” («за стварэнне новай беларускай міфалогіі»).
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Памёр 25 жніўня 2019 года.