У 1999 годзе скончыў факультэт журналістыкі, у 2002 годзе – аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
З 2002 па 2015 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара інфармацыйна-аналітычнага штотыднёвіка «БелГазета».
Абараніў доктарскую дысэртацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў (Літва) на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка», мае вучоную ступень PhD па гісторыі мастацтваў. Выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
Аўтар раманаў «Параноя» (2009), «Сцюдзёны вырай» (2011), «Сфагнум» (2013), «Мова» (2014), «Возера радасці» (2016).