test

Кавалёў Сяргей

Драматург, крытык, літаратуразнаўца

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985). Доктар філалагічных навук, прафесар Люблінскага універсітэта імя М. Кюры-Складоўскай (Польшча).

П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі. Апублікаваныя ў зборніках „Хохлік” (2002), „Стомлены д’ябал” (2004), „Навука кахання” (2005), „Zmęczony diabeł” (Lublin, 2004), „Шлях да Бэтлеему” (2009), „Сёстры Псіхеі” (2010), „Крывіцкі апокрыф” (Białystok, 2013), „Чатыры гісторыі Саламеі” (2013), „Інтимний щоденник” (Дрогобич, 2013).

Як драматург супарацоўнічаў з рэжысёрамі: Рыдам Таліпавым, Віталем Баркоўскім, Алегам Жугждам, Аляксеем Ляляўскім, Мікалаем Пінігіным, Аляксандрам Гарцуевым, Наталляй Башавай, Сяргеем Кавальчыкам, Ігарам Казаковым, Кацярынай Аверкавай і інш.

У 2009 г. у Мінску выйшаў зборнік артыкулаў беларускіх і польскіх крытыкаў „Паміж Беларуссю і Польшчай: Драматургія Сяргея Кавалёва / Pomiędzy Białorusią a Polską: Dramaturgia Siarhieja Kawaloua”.

Жыве ў Любліне.

Асабісты сайт аўтара: https://skavaliou.jimdo.com/