Драматург, сцэнарыст, рэжысёр.
Член Саюза пісьменнікаў Масквы. Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Благавешчанску, жыве ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэту імя А.С. Пушкіна, таксама курс «Сцэнарнае майстэрства» у Мінскай кінашколе-студыі.
Аўтар п'ес, сцэнарыяў. Сцэнарый «Шахид» быў адзначаны ганаровым дыпломам VII Казанскага міжнароднага фестывалю мусульманскага кіно. П'еса «Это все она» увайшла ў шорт-ліст XI міжнароднага конкурсу драматургаў «Евразия-2013», у шорт-ліст феcтывалю маладой драматургіі «Любимовка-2013». П'еса пастаўлена ў Беларусі, Украіне, Расіі, Латвіі, Чэхіі, Эстоніі, Уругваі.
П'еса «Красный волк» ў шорт-лісце фестывалю маладой драматургіі «Любимовка-2015». П'еса «Крестовый поход детей» заняла 1 месца ў IV міжнародным драматургічным конкурсе «Баденвайлер-2016».
Рэжысёр музычных кліпаў, рэкламных ролікаў, кароткаметражнага фільма «Дом с привидениями», заняўшага першае месца на кінафестывалі «Код места» у 2013 годзе ў Празе.
Асабісты сайт аўтара: http://octopusjoy.com