test

Ігар Сідарук

Драматург, фатограф

Нарадзіўся 23 ліпеня 1964 года.

Драматургічны дэбют адбыўся ў 1992 годзе, калі п’еса “Галава” была пастаўлена на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Далей п’есы аўтара прагучалі ў тэатрах Брэста, Віцебска, Гомеля, Маладзечна, Мінска.

Аўтар зборніка п'ес для дзяцей “Віртуальнае зубраня”; п'есы публікаваліся ў калектыўных зборніках “Сучасная беларуская п'еса”, “Драўляны рыцар”, “Кветка для анёла” і іншых.

Спектакль па п’есе “Залатая табакерка” Брэсцкага абластнога тэатра лялек атрымаў Гран-пры на Міжнародным фестывалі “Белая вежа-2000”. Лаўрэат прэміі “Маладыя галасы” за спектакль “Збавіцель”; неаднаразова займаў прызавыя месцы ў нацыянальных драматургічных конкурсах. Драма “Угоншчык” увайшла ў лонг-ліст п’ес для дзяцей і падлеткаў Міжнароднага тэатральнага конкурсу “Исходное событие – XXI век”.

Распрацоўвае разнастайныя тэмы і жанры: ад філасофска-экзістэнцыяльнай драмы да падлеткавага саспенса і трагікамічнай містэрыі.

Доўгі час працаваў загадчыкам літаратурнай часткі ў Брэсцкім тэатры лялек, быў інтэрнет-прадпрымальнікам, актыўна займаўся фатаграфіяй.

Жыве ў Кобрыне.

Сувязь з аўтарам: