Нарадзілася ў горадзе Мінску ў 1962 годзе. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і культуралагічны факультэт Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце.
Культуролаг, пісьменніца. Піша раманы, аповесці, п’есы. Спектаклі па яе драматургічных творах ідуць у Мінску, Магілёве, Віцебску. Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Аўтар васьмі манаграфій і падручнікаў, а таксама звыш 200 навуковых артыкулаў. Публіцыст, аўтар і вядучая праектаў на партале TUT.BY. Стваральнік і вядучая самага буйнага ў Беларусі літаратурнага клуба GRAPHO.